Паважаныя матулі і бабулі, запрашаем на свята!

Дата: 12 октября 2019 в 13:01
262 просмотра

15 кастрычніка ў нашай установе адукацыі адбудзецца свята, прысвечанае Дню маці. Пачатак у 14.00.
Прыходзьце калі ласка!
Для кожнага чалавека няма на свеце нікога больш блізкага і роднага за жанчыну, якая падарыла яму жыццё.

Слова "мама" неаддзельнае ад такіх паняццяў, як свет, сям'я, Радзіма, усяго таго, што мае для людзей найвышэйшую каштоўнасць.

Менавіта матчына любоў была і застаецца надзейнай, магутнай сілай, апірышчам духоўнасці, высокай маральнасці, грамадзянскасці і патрыятызму.

Дзень маці - гэта не толькі даніна глыбокай пашаны і любві тым, хто падарыў нам жыццё. Гэта прызнанне на дзяржаўным узроўні найважнейшай ролі жанчыны ў развіцці грамадства, пацверджанне таго, што сям'я і мацярынства з'яўляюцца прыярытэтамі сацыяльнай палітыкі краіны.

Дарагія нашы мамы! Прыміце нізкі паклон за нястомную працу і цярпенне, за вашу вялікую місію, якая служыць крыніцай жыцця і дабра.

Хай вас заўсёды акружае паўсядзённы клопат блізкіх, дзеці цешаць поспехамі, унукі дораць цяпло і ўвагу. Любві, пяшчоты, душэўнага спакою і міру!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.