Справаздача аб рабоце апякунскага савета за 4 квартал 2025 года
Добраахвотных бацькоўскіх ахвяраванняў за перыяд з 01.10.2025 па 31.12.2025 не было.
Справаздача аб рабоце апякунскага савета за 3 квартал 2025 года
Добраахвотных бацькоўскіх ахвяраванняў за перыяд з 01.07.2025 па 30.09.2025 не было.
Справаздача аб рабоце апякунскага савета за 2 квартал 2025 года
Добраахвотных бацькоўскіх ахвяраванняў за перыяд з 01.04.2025 па 30.06.2025 не было.
праваздача апякунскага савета за студзень - сакавік 2025 года
Грашовых сродкаў на рахунак апякунскага савета за ліпень - верасень 2025 года не паступала. На рахунак апякунскага савета за студзень - сакавік 2025 года паступіла 227 рублёў. Грашовыя сродкі будуць накіраваны на пакупку люмінісцэнтных свяцільнікаў для класных дошак.
Аналіз работы апякунскага савета
дзяржаўнай установы адукацыі «Макарыцкая базавая школа»
за 2024/2025 навучальны год
У 2024/2025 навучальным годзе апякунскі савет установы налічваў 7 членаў. Гэта законныя прадстаўнікі навучэнцаў і педагагічныя работнікі. Вышэйшым органам кіравання апякунскага савета з'яўляецца агульны сход. Узначальваў агульны сход апякунскага савета старшыня апякунскага савета – Логинава Ю.У., абрана на 1 год. На працягу года працавала ініцыятыўная група.
Сваю дзейнасць савет ажыццяўляе ў адпаведнасці з Палажэннем аб апякунскім савеце. Быў складзены план работы апякунскага савета на навучальны год.
Мэта дзейнасці апякунскага савета заключалася ў аказанні садзейнічання ў забеспячэнні дзейнасці і развіцця установы.
Задачамі дзейнасці апякунскага савета заключаліся ў наступным:
- садзейнічанне ўстанове адукацыі ў развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы, забеспячэнні якасці адукацыі;
- садзейнічанне ў паляпшэнні ўмоў працы педагагічных і іншых работнікаў установы адукацыі;
- вызначэнне напрамкаў, форм, памераў і парадку выкарыстання сродкаў апякунскага савета, у тым ліку на: умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы; правядзенне спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых, сацыяльна-культурных, адукацыйных мерапрыемстваў.
Фінансавыя сродкі апякунскага савета фармаваліся з добраахвотных узносаў і выкарыстоўваліся па мэтавым прызначэнні ў адпаведнасці з рашэннем апякунскага савета. Для вырашэння актуальных задач установы агульнай сярэдняй адукацыі кіраўнік ва ўзаемадзеянні з апякунскім саветам прыцягваў дадатковыя крыніцы: сродкі пазабюджэтнай дзейнасці, дабрачынную дапамогу.
На пасяджэнні апякунскага савета ДУА «Макарыцкая базавая школа» 12.05.2025 было прынята рашэнне аб выдзяленні грашовых сродкаў з рахунку апякунскага савету на аплату аддзелачных матэрыялаў на суму 200 рублёў. 21.07.2025 былі закуплены (рахунак ТДА «РУБІКАНТАРГ» ) аддзелачныя матэрыялы на суму 184.25: эмаль белая - пафарбаваны вокны ўстановы адукацыі з звонку, эмаль салатавая і бірузовая - афарбоўка гульнявога абсталявання, гель «Санакс" - пачышчаны санітарныя вузлы ўстановы адукацыі.