План работы
вучэбна- метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў
на 2024/2025 навучальны год
Метадычная тэма: Удасканаленне форм і метадаў выхаваўчай дзейнасці класных кіраўнікоў
Мэта: Удасканаленне работы класных кіраўнікоў на сучасным этапе, стварэнне асяроддзя для паспяховага навучання вучняў з рознымі адукацыйнымі магчымасцямі з дапамогай эфектыўнага выкарыстання інфармацыйна-тэхнічнай базы, пашырэнне вобласці выкарыстання ІКТ у выхаваўчай працы.
Задачы:
- арганізоўваць інфармацыйна-метадычную дапамогу класным кіраўнікам;
- актыўна ўключаць класных кіраўнікоў у творча-педагагічную і інавацыйную дзейнасць;
- удасканальваць методыку работы класных кіраўнікоў па арганізацыі выхаваўчага працэсу з улікам грамадска-патрыятычнага выхавання;
- садзейнічаць актыўнаму ўкараненню інтэрактыўных форм работы з навучэнцамі і іх бацькамі па ўмацаванню нацыянальных і сямейных традыцый;
- забяспечваць пераемнасць у арганізацыі работы класнага кіраўніка з дзецьмі і падлеткамі па фарміраванні навыкаў здаровага ладу жыцця на ўсіх ступенях адукацыі.
Пасяджэнне 1
Тэма: Асаблівасці арганізацыі і планавання сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ў 2024/2025 навучальным годзе
Мэта: забеспячэнне нарматыўна-метадычнага суправаджэння выхаваўчага працэсу.
Час правядзення: верасень
Форма правядзення: інструктыўна-метадычны семінар
Пытанні для абмеркавання:
- Нарматыўнае прававое забеспячэнне сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстанове адукацыі ў 2024/2025 навучальным годзе.
- Асноўныя накірункі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстанове адукацыі ў 2023/2024 навучальным годзе.
Практычны блок
1. Планаванне метадычнай работы класных кіраўнікоў на 2024/2025 навучальны год.
2. Агляд навінак метадычнай літаратуры па праблемах выхавання.
Пасяджэнне 2
Тэма: Сістэмны падыход у фарміраванні актыўнай грамадзянскай пазіцыі вучняў
Мэта: вызначэнне шляхоў і спосабаў удасканалення работы па грамадзянскаму і патрыятычнаму выхаванню вучняў
Час правядзення: лістапад
Форма правядзення: канферэнцыя ідэй
Пытанні для абмеркавання:
- Сучасныя падыходы да арганізацыі работы па патрыятычнаму выхаванню вучняў
- Фарміраванне пачуцця патрыятызму ў малодшых школьнікаў
- Інтэрактыўныя формы работы з вучнямі па грамадска- патрыятычным выхаванні
- Сям’я як крыніца фарміравання грамадзянскай пазіцыі ў грамадстве. Формы і метады работы. З вопыту работы.
Практычны блок
- Адкрытая класная гадзіна ў 6 класе
- Самааналіз і аналіз мерапрыемства
Пасяджэнне 3
Тэма: Школа – тэрыторыя бяспекі
Мэта: удасканаленне работы класных кіраўнікоў па фарміраванні ў вучняў бяспечных паводзін, навыкаў здаровага ладу жыцця
Час правядзення: люты
Форма правядзення: семінар-практыкум
Пытанні для абмеркавання:
- Выкарыстанне здароўезберагаючых тэхналогій у рабоце класнага кіраўніка
- Работа класнага кіраўніка па прадухіленні шкодных звычак (курэнне, алкаголь, наркотыкі). З вопыту работы.
- Работа класнага кіраўніка па прадухіленні дарожна-транспартнага траўматызму. З вопыту работы.
Практычны блок
- 1. Правядзенне адкрытай класнай гадзіны ў 2 класе па фарміраванні навыкаў бяспечных паводзін у розных с жыццёвых сітуацыях.
- 2. Абмеркаванне адкрытай класнай гадзіны.
Пасяджэнне 4
Тэма: Аналіз дзейнасці класных кіраўнікоў
Мэта: абагульненне вопыту, падвядзенне вынікаў і аналіз работы класных кіраўнікоў
Час правядзення: май
Форма правядзення: фестываль-прэзентацыя
Пытанні для абмеркавання:
- Аналіз працы ВМА класных кіраўнікоў за 2024/2025 навучальны год
- Абмен вопытам
- Аб арганізацыі летняга адпачынку
- Планаванне работы на 2025/ 2026 навучальны год
Практычны блок:
Аналіз па анкетаванню навучэнцаў па аздараўленні летам. (Класныя кіраўнікі)