План работы
вучэбна- метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў , педагога-псіхолага, педагога арганізатара, педагога сацыяльнага, кіраўніка па ВПВ, выхавальніка ГПД
на 2025/2026навучальны год
Метадычная тэма: Удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці членаў метадычнага аб'яднання пры арганізацыі выхаваўчай работы ва ўмовах рэалізацыі прыярытэтных напрамкаў выхаваўчай палітыкі Рэспублікі Беларусь
Мэта: павышэнне якасці выхаваўчай дзейнасці ва ўстанове адукацыі праз развіццё прафесійнай кампетэнтнасці членаў метадычнага аб'яднання, ўкараненне сучасных падыходаў да арганізацыі выхаваўчай работы.
Задачы:
1. Забяспечыць метадычную і практычную падтрымку членаў метадычнага аб'яднання ва ўмовах рэалізацыі патрабаванняў нарматыўных дакументаў і метадычных рэкамендацый 2025/2026 навучальнага года.
2. Удасканальваць методыку работы членаў метадычнага аб'яднання па арганізацыі выхаваўчага працэсу ў свеце сучасных тэхналогій (ІКТ);
3. Павышаць узровень прававой, інфармацыйнай, педагагічнай і псіхолага-прафілактычнай адукаванасці членаў метадычнага аб'яднання.
4. Спрыяць распаўсюджванню і ўкараненню паспяховага педагагічнага вопыту ў галіне грамадзянска-патрыятычнага, працоўнага, сямейнага выхавання, прафілактыкі правапарушэнняў і фарміравання культуры бяспекі праз арганізацыю адкрытых выхаваўчых мерапрыемстваў.
Пасяджэнне 1
Тэма:
Тэма: Сям'я і школа: узаемадзеянне ў выхаваўчай прасторы. Рэалізацыя праекта "Бацькоўскі ўніверсітэт".
Мэта: удасканаленне форм узаемадзеяння з бацькамі ў мэтах фарміравання традыцыйных сямейных каштоўнасцяў.
Форма правядзення: інструктыўна-метадычны семінар
Пытанні для абмеркавання:
1. Сучасныя падыходы да сямейнага выхавання і роля класнага кіраўніка.
2. Арганізацыя работы па праекце "Бацькоўскі ўніверсітэт" .
Практычная частка:
Лепшыя практыкі правядзення бацькоўскіх сходаў: інтэрактыўныя формы.
Пасяджэнне 2
Тэма: "Фарміраванне прававой і інфармацыйнай культуры вучняў: ад прававой асветы да медыяадукаванасці».
Мэта: павышэнне эфектыўнасці прававога выхавання і фарміраванне ў вучняў навыкаў бяспечных паводзін у інфармацыйным асяроддзі.
Пытанні для абмеркавання:
1. Арганізацыя прававых тыдняў і дэкад у школе.
2. Фарміраванне медыяадукаванасці і лічбавай бяспекі школьнікаў»
3. Выкарыстанне інтэрактыўных метадаў (квэст, дэбаты, трэнінг) у прававой асвеце вучняў.
4. Прафілактыка бяспечных паводзін у інфармацыйным асяроддзі сярод школьнікаў.
Практычная частка
1. Распрацоўка памяткі для вучняў « Бяспека ў сетцы Інтэрнэт".
2. Правядзенне, аналіз і самааналіз адкрытай класнай гадзіны «Бяспечны Інтэрнэт».
Пасяджэнне 3
Тэма: "Грамадзянска-патрыятычнае і працоўнае выхаванне: традыцыі і сучасныя практыкі».
Мэта: удасканаленне работы па патрыятычнаму выхаванню і прафарыентацыі навучэнцаў.
Задачы:
- разгледзець пытанні арганізацыі мерапрыемстваў да 81-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне;
- вывучыць вопыт арганізацыі турысцка-краязнаўчай дзейнасці і адукацыйнага турызму;
- абмеркаваць удзел вучняў у праекце "Пяцігодка добраўпарадкавання".
1. Аналіз мерапрыемстваў, якія былі прымеркаваныя і праведзеныя да 81- й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне ва ўстанове адукацыі.
2. Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне школьнікаў праз выкарыстанне рэгіянальнага кампанента.
3. Адукацыйны турызм і краязнаўства як сродак фарміравання патрыятызму.
4. Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне вучняў у групе падоўжанага дня.
5. Выхаванне патрыётаў цераз арганізацыю дзіцячых і моладзевых грамадскіх аб'яднанняў.
Практычная частка
1. Арганізацыя і правядзенне Тыдня па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню.
2. Аналіз Тыдня па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню і распаўсюджванне педагагічнага вопыту ў сродках масавай інфармацыі.
Пасяджэнне 4
Тэма: Аналіз дзейнасці класных кіраўнікоў
Мэта: абагульненне вопыту, падвядзенне вынікаў і аналіз работы класных кіраўнікоў
Час правядзення: май
Форма правядзення: фестываль-прэзентацыя
Пытанні для абмеркавання:
- Аналіз працы ВМА класных кіраўнікоў за 2025/2026навучальны год
- Абмен вопытам
- Аб арганізацыі летняга адпачынку
- Планаванне работы на 2026/ 2027 навучальны год
Практычны блок:
Аналіз па анкетаванню навучэнцаў па аздараўленні летам. (Класныя кіраўнікі)