ПАМЯТКА ПІЯНЕРА
МЫ – Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя дзяцей і дарослых
ШТО НАС АБ'ЯДНОЎВАЕ?
- Любоў да Радзімы, роднага краю.
- Імкненне зрабіць жыццё лепшым, справядлівым, людзей шчаслівымі.
- Жаданне навучыцца чуць і разумець адзін аднаго і дзейнічаць разам.
ШТО НАМ ДАРАЖЭЙ?
- Чалавек з яго думкамі, клопатамі, радасцямі і смуткамі.
- Свет і сяброўства паміж людзьмі і народамі.
- Роднаяпрырода, якуютрэбавыратаваць.
ШТО НАМ ДАПАМАГАЕ ЖЫЦЬ?
Гульня і песня, сюрпрыз і таямніца, сакрэт і выдумка, мара і фантазія, а яшчэ тое, што мы вырашаем і робім разам.
ПРА КАГО МЫ КЛАПОЦІМСЯ?
- Пра тых, хто меншы і слабейшы за нас.
- Пра тых, хто стары і самотны.
- Пра сваіх родных і блізкіх.
- Сябар пра сябра і пра тых, хто ў бядзе.
Традыцыі БРПА - гэта знак павагі да гістарычных дат дзяржавы і дачынення членаў арганізацыі да жыцця сваёй краіны.
Традыцыйныя для БРПА святы краіны:
15 сакавіка - Дзень Канстытуцыі.
9 мая - Дзень Перамогі.
1 чэрвеня - Дзень абароны дзяцей.
3 ліпеня - Дзень Незалежнасці.