"Прыйшлi Калядкi - зiмовыя святкi!"

Дата: 11 января 2020 в 22:09, Обновлено 11 января 2020 в 22:16
240 просмотров

Прыйшла Каляда,

Дзверы адчыняйце!

Калядоўшчыкаў у хату

Шчыра запрашайце!

13 студзеня да нас прыходзіць свята, якое мае назву Каляды. Гэта беларускае традыцыйна- абрадавае свята ладзіцца ў гонар Сонца. Для земляроба час з кастрычнiка да снежня — перыяд замiрання прыроды. Ён верыў, што ў гэты час уладарання сцюжы, холаду, мяцелiцы, адбываецца барацьба дабра з ліхам, святла з цемраю. А з дня зiмовага сонцапавароту — «адраджэння» Сонца — пачынаецца новы год, якi абяцае прыход цяпла i святла, абуджэнне пладаноснай сiлы зямлi.
арослыя гаварылi дзецям перад Калядамi: «Дзецi, дзецi! Бачыце — сонейка нiзка, Каляда блiзка, хутка прыедзе на сiвым канi».

Дзецi пыталiся: «А дзе зараз Каляда?»

— «Зусiм блiзка, за лесам», — адказвалi дарослыя.

На Каляды ладзяцца розныя забавы i гульні. І ў нашы дні убраныя дарослыя і дзецi ходзяць па дварах і пры дапамозе кароткiх песень- калядак - жадаюць гаспадарам шчасця і працвітання ў новым годзе.
Прыйшлі мы да вас

З Козачкай рагатай,

Хай будзе ўвесь час

Ураджай багаты!

На двары мяце завея,

Сцеле чыста-гладка,

Мы спяваем як умеем,

Дайце нам аладкі!

Прыйшла Каляда,

Дзверы адчыняйце!

Калядоўшчыкаў у хату

Шчыра запрашайце!
 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.