21.01.20 Удзел у мерапрыемстве "Дзеці Бога услаўляюць"

Дата: 21 января 2020 в 20:36, Обновлено 21 января 2020 в 20:46
262 просмотра

Сёння ў нашай школе адбылося самае цудоўнае і светлае мерапрыемства, прысвечанае Ражству Хрыстову. Падрыхтавала гэта мерапрыемства Святлана Анатольеўна Тарасевіч са сваімі выхаванцамі, якія наведваюць яе гурток па праваслаўю. Хочацца адзначыць вучаніцу нашага класа Шлягу Яўгенію, якая заўсёды ва ўсіх мерапрыемствах прымае актыўны ўдзел. І сённяшняе мерапрыемства не выключэнне. Наша Жэня вельмі прыгожа чытала вершы на памяць пра Ражство і ўдзельнічала ў казачнай пастанове. Малайчынка, Жэня, так трымаць! Ты наша маленькая зорачка класа. Мы табою ганарымся!
А астатнім рабятам нашага класа хочацца пажадаць, каб яны не былі абыякавымі і таксама актыўна прымалі ўдзел у выхаваўчых мерапрыемствах школы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.