Цікава ведаць ! Рубрыка "Наш каляндар"

Дата: 12 марта 2020 в 20:58
270 просмотров

Рубрыка "Наш каляндар " (Сакавік)

САКАВІК зялёны - ураджай благі.

Этымалогія назвы
Сучасная беларуская назва трэцяга месяца года і першага месяца вясны паходзіць ад слова "сок". У гэтую пару сок пачынае цячы з дрэў.

Народныя прыкметы месяца
Сакавік часамі снегам сее, а часамі сонцам грэе.
Сакавік зялёны - ураджай благі.
Як у сакавіку туман, дык у жніво дождж - пан.
Няма ў сакавіку вады - няма ў красавіку травы.
На Саракі прыляцелі з-за мора птакі (прылятае 40 жаўранкаў).
Саракі – не суйся блізка да ракі.

Пра пару, калі зіма павінна саступіць месца вясне, у народзе гаварылі: "Люты вады падпусціць, а сакавік падбярэ". Але надта давярацца лагоднасці першага вяснавога месяца было б неабачліва, паколькі зіма ў гэты час яшчэ не здалася: "Марац кусае за палец". Калі зямля зарань вызвалялася ад снежнага покрыва і агаляла азіміну ў той час, як прыціскалі маразы, селянін мог разлічваць на небагаты ўраджай: "Калі жыта ў марцы глядзіць на неба, не есці тады хлеба".

Беларускія каляндарныя святы
Масленіца
Гуканне вясны
22 – Сорак пакутнікаў (Саракі)

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.