22.03.21 прайшла інфармацыйная гадзіна пад назвай "Званы Хатыні мы не забудзем..."

Дата: 22 марта 2021 в 20:23, Обновлено 12 мая 2021 в 22:01
186 просмотров

Вялікая Айчынная вайна і страты ў ёй – балючая, незагойныя рана беларускага народа.

Трагічным вынікам нацыцысцкай палітыкі генацыду і выпаленай зямлі ў Беларусі сталі 209 разбураных і спапялёных гарадоў і раённых цэнтраў, 9200 спаленых сёл і вёсак, 5925 з якіх знішчаны разам з усім ці часткай насельніцтва.

Хатынь. Ні на адной самай падрабязнай карце Вы не знойдзеце сёння гэтай беларускай вёскі. Яна была знішчана фашыстамі 22 сакавіка 1943 года.

Хатынь – сімвал трагедыі і мужнасці. Хатынь – гэта наша гісторыя ў камені, у памяці, у сэрцы…

Спаленыя зажыва з людзьмі вёскі па ўсёй Беларусі…

628 вёсак падзялілі лёс Хатыні, і 186 з іх так і не былі адноўлены. 433 беларускія вёскі паўсталі з руін вечнай памяццю непакораным.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.