"Пасвячэнне ў першакласнікі"

Дата: 28 сентября 2018 в 16:48
538 просмотров

Першае школьнае свята "Пасвячэнне ў першакласнікі" - урачысты, важны і радасны дзень! "Ён прайшоў пасля таго, як навучэнцы трохі адаптаваліся да школы. Школа цяпер для вучняў стала другім домам, дзе яны вучацца грамаце, знойдуць шмат новых сяброў. Каб атрымаць пачэснае званне “ВУЧАНЬ”, першакласнікі старанна працавалі цэлы месяц. Для першакласнікаў былі падрыхтаваны невялікія выпрабаванні. А дапамагалі ім казачныя героі. Хлопчыкі называлі правілы паводзін для вучняў, адгадвалі загадкі, выпраўлялі памылкі ў сачыненні, які напісаў Бураціна. Кульмінацыйным момантам стала вымаўленне першакласнікамі клятвы, пад час якой яны паабяцалі вучыцца толькі добра, быць сабранымі і адказнымі, старацца прыгожа пісаць і хутка чытаць, ніколі не спрачацца з сябрамі. Пасля гэтага кожнаму асабіста класны кіраўнік уручыла іх першы падручнік-Буквар. Поспехаў вам, мае маленькія сябры ў Краіне Ведаў!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.