Дарагія Матулі! Са святам Вас!

Дата: 14 октября 2018 в 11:38, Обновлено 14 октября 2018 в 11:44
418 просмотров

Дарагія Матулі!
Прыміце віншаванні з Днём Маці!
У свеце няма нічога больш важнага і дарагога, чым матчына любоў. Слова «мама» для кожнага з нас увасабляе самага блізкага чалавека, у чыім сэрцы б’ецца крыніца пяшчоты .Не толькі прыгажосць, якой кожная з вас шчодра надзелена ад Бога і стваральніцамі якой вы з’яўляецеся, выратуе свет, але і ваша бясконцая мацярынская дабрыня, чысціня вашых душ, цярплівасць, лагода і спагадлівасць. Усё найлепшае ў жыцці пачынаецца з вас – пяшчотных, уважлівых, любячых і любімых. Вы даяце новае жыццё, выхоўваеце цудоўных сыноў і дачок, фарміруеце сямейнае шчасце і дабрабыт, ствараеце душэўны камфорт. З нагоды такога дзіўнага свята жадаем ВАМ моцнага здароўя, поспехаў, дабрабыту і, вядома ж, простага жаночага шчасця.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.