Класная гадзіна "У нейкім чарадзейным царстве..."

Дата: 18 ноября 2018 в 11:29, Обновлено 18 ноября 2018 в 11:52
438 просмотров

16 кастрычніка у нашым класе адбылася класная гадзіна "У нейкім чарадзейным царстве..." у форме літаратурнай гасцёўні, якая была прысвечаная казкам. Літаратурная гасцёўня складалася з розных конкурсаў. Вучні па апісанні адгадвалі назву казкі, казачных герояў, песні з казак, чарадзейныя рэчы, галоўных герояў, спрабавалі сябе ў ролі герояў казкі. Нядрэнныя веды паказалі ўсе вучні класа, але конкурс ёсць конкурс, 1-е месца заняла Шляга Яўгенія (16 балаў), 2-ое - Дзербень Яраслаў (15 балаў), 3-е - Сушчэўская Юлія (12 балаў). Малайчыны!
Бацькам хочацца пажадаць, каб больш часу праводзілі са сваімі дзецьмі за кнігай, больш ім чыталі і асабліва не забывалі пра бібліятэку. Калі з дзяцінства прывіць любоў да кнігі, гэта любоў застанецца на ўсё жыццё.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.