Гутарка " Асцярожна,тонкі лёд"

Дата: 23 ноября 2021 в 20:44
135 просмотров

Незахаванне правілаў бяспекі на вадзе ў асенне-зімовы перыяд часта становіцца прычынай гібелі і траўматызму людзей. Таму важна ведаць і прытрымлівацца мер бяспекі і правілаў паводзін на лёдзе.
ПАМЯТКА ДЛЯ БАЦЬКОЎ І ДЗЯЦЕЙ "АСЦЯРОЖНА, ТОНКІ ЛЁД!
Штогод у асенне-зімовы перыяд на водных аб'ектах гінуць людзі, у тым ліку дзеці. Невыкананне правілаў бяспекі на водных аб'ектах у гэты час часта прыводзіць да трагедыі.
Восеньскі лёд у перыяд з лістапада па снежань, гэта значыць да наступу ўстойлівых маразоў, нетрывалы. Змацаваны вячэрнім або начным холадам, ён яшчэ здольны вытрымліваць невялікую нагрузку, але днём, хутка награваючыся ад адталай вады, якая прасочваецца праз яго, становіцца вельмі слабым, хоць захоўвае дастатковую таўшчыню.
Паважаныя бацькі!
Раскажыце яшчэ раз аб небяспецы выхаду на нетрывалы лёд. Цікаўцеся, дзе ваша дзіця праводзіць вольны час. Не дапускайце пераход і знаходжанне дзяцей на вадаёмах у асенне-зімовы перыяд. Асабліва недапушчальныя гульні на лёдзе!
Легкадумныя паводзіны дзяцей, няведанне і грэбаванне элементарнымі правіламі бяспечных паводзін - першапрычына сумных і трагічных наступстваў.
Каб пазбегнуць небяспекі, запомніце:
восеньскі лёд становіцца трывалым толькі пасля таго, як ўсталююцца бесперапынныя марозныя дні;бяспечным для чалавека лічыцца лёд таўшчынёй не менш за 7 см;
пераходзіць вадаёмы трэба ў месцах, дзе абсталяваны спецыяльныя лядовыя пераправы. У месцах, дзе лядовыя пераправы адсутнічаюць, пры пераходзе варта абавязкова правяраць трываласць лёду палкай;
лёд нетрывалы у месцах, дзе ёсць хуткае цячэнне, сцёкавыя воды і падводныя ключы, а таксама ў раёнах росту воднай расліннасці, паблізу дрэў, кустоў;
вельмі небяспечны лёд пад снегам і гурбамі, а таксама ля берага.
Што рабіць, калі вы праваліліся і апынуліся ў халоднай вадзе:
не панікуйце, не рабіце рэзкіх рухаў, дыхайце як мага глыбей і павольней;
раскіньце рукі ў бакі і паспрабуйце зачапіцца за край лёду, прыдаўшы целу гарызантальнае становішча па кірунку плыні;
паспрабуйце асцярожна наліць грудзьмі на край лёду і закінуць адну, а потым і другую ногі на лёд;
выбраўшыся з палонкі, адкатвацца, а затым паўзці ў той бок, адкуль прыйшоў: бо лёд тут ужо правераны на трываласць.
У любым выпадку пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі неабходна тэрмінова патэлефанаваць па тэлефоне: 101 (112 ) (усе званкі бясплатныя).

Дарослыя, не будзьце абыякавымі, спыняйце спробы выхаду на лёд, бестурботнасць можа абярнуцца трагедыяй!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.