23 лютага ў Рэспубліцы Беларусь урачыста адзначаецца Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл.

Дата: 24 февраля 2020 в 00:26
188 просмотров

..

   23 лютага ў Рэспубліцы Беларусь урачыста адзначаецца Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл.

     Гэты сапраўды ўсенароднае свята глыбока значнае для ўсіх людзей нашай рэспублікі і нясе ў сваім змесце сімвалічнае яднанне мінулага і сучаснасці.

     У гэты дзень мы віншуем усіх тых, хто прайшоў франтавымі дарогамі, абараніў нашу свабоду і незалежнасць у гады Вялікай Айчыннай вайны, хто быў прыкладам самаахвярнага служэння Радзіме ў пасляваенны перыяд, сваёй ратнай працай мацаваў баявую моц Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі, хто з доблесцю і гонарам выконваў інтэрнацыянальны абавязак.

   Сёння воіны Узброеных Сіл свята захоўваюць і прымнажаюць баявыя традыцыі старэйшых пакаленняў, удасканальваюць баявое майстэрства і паспяхова вырашаюць складаныя вучэбна-баявыя задачы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.