Адзіны дзень бяспекі!

Дата: 24 февраля 2020 в 00:30
180 просмотров

Адзіны дзень бяспекі!

     З 20 лютага па 1 сакавіка 2020 года на ўсёй тэрыторыі Беларусі стартуе акцыя "Адзіны дзень бяспекі". У рамках якой ва ўсіх рэгіёнах краіны, у тым ліку і ў Петрыкаўскім раёне, адбудуцца мэтанакіраваныя прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, а таксама навучанне паводзінам ва ўмовах пажараў, аварый, аказанні першай медыцынскай дапамогі.
      У перыяд правядзення акцыі адбудуцца вучэнні і трэніроўкі па рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі прыроднага і тэхнагеннага характару на выбуха-, пажара-, хімічна небяспечных аб'ектах, аб'ектах з масавым знаходжаннем людзей. Запланаваны праверкі сістэмы абвесткі у тым ліку праз SMS, трансляцыя паведамленняў ад МНС у тэлевізійным і радыёэфіры. Розныя ўстановы адпрацуюць бяспеку правядзення эвакуацыі са сваіх будынкаў.
     У рамках «Адзінага дня бяспекі» ў Петрыкаўскім раёне будуць арганізаваны урокі бяспекі для дзяцей, выступленні ў працоўных калектывах, у падраздзяленнях МНС пройдуць Дні адчыненых дзвярэй, а таксама конкурсы на лепшую творчую працу, прысвечаную пытанням бяспечнай жыццядзейнасці, тэматычныя канцэртныя праграмы і тэатралізаваныя імпрэзы.
     У перыяд правядзення Адзінага дня бяспекі ў Гомельскай вобласці будзе рэалізаваны праект «Маршрут бяспекі», на тэрыторыі Петрыкаўскага раёна пройдзе ў будынку аўтастанцыі.
    У акцыі "Адзіны дзень бяспекі» прымуць удзел усе аддзяленні органаў дзяржаўнага кіравання (пракуратура, РАНС, РАУС, энерга, ахова здароўя, адукацыі, сацабарона, райжылкамгас, культура) і мясцовыя органы ўлады. Таксама актыўны ўдзел прымуць розныя арганізацыі і грамадскія аб'яднанні. Задачы «Адзінага дня бяспекі» - фарміраванне сумеснымі намаганнямі ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці і правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.