25 ліпеня - Дзень пажарнай службы ў Беларусі

Дата: 25 июля 2020 в 08:28
170 просмотров

Штогод 25 ліпеня ў Беларусі адзначаецца прафесійнае свята - Дзень пажарнай службы, супрацоўнікі якой цаной свайго здароўя і, нават, жыцця, ратуюць ад пажараў тысячы людзей і адзінак маёмасці.
Падставай для выбару даты свята паслужыла гістарычная падзея - 25 ліпеня ў 1853 годзе Мінскае губернскае праўленне і Мінская гарадская дума разгледзелі пытанне "Аб стварэнні пажарнай часткі ў Мінску", зацвердзіла смету расходаў на ўтрыманне пажарнай часткі. Іменна з гэтага моманту пачынаецца гісторыя прафесійнай пажарнай службы ў Беларусі, а 25 ліпеня лічыцца днём яе заснавання.
Тады ж былі заснаваны пажарныя часці ў Віцебску, Магілёве і іншых беларускіх гарадах.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.