30 ліпеня - Міжнародны дзень дружбы

Дата: 25 июля 2020 в 08:29
180 просмотров

У 2011 годзе Генеральная Асамблея ААН прыняла рашэнне аб святкаванні Міжнароднага дня дружбы. Ён адзначаецца 30 ліпеня.
У сувязі з тым, што свята адзначаецца ў многіх краінах свету, то і традыцыі, звязаныя з ім, у кожнай дзяржаве склаліся розныя, у залежнасці ад мясцовай культуры.
Задача гэтага свята - далучыць маладых людзей да грамадскай дзейнасці, накіраванай на паважлівыя адносіны да розных культур. У гэты дзень у многіх краінах праводзяць розныя, накіраваныя на ўмацаванне сувязей паміж людзьмі самых розных прафесій і нацыянальнасцей.
На дадзены момант у свеце вельмі востра стаяць самыя розныя праблемы, пачынаючы ад галечы і голаду і заканчваючы нецярпімасцю адных людзей да другіх. Дзень дружбы заклікае людзей усяго свету аб'яднацца супраць сацыяльных і іншых праблем і талерантна адносіцца адзін да аднаго.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.