14 кастрычніка - Дзень Матулі

Дата: 11 октября 2020 в 22:12
163 просмотра

Штогод 14 кастрычніка ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень маці.
     30 ліпеня 1996 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №277 "Аб устанаўленні свята Дня маці" было вызначана яго святкаванне 14 кастрычніка.
     Гісторыя свята Дзень маці ўваходзіць каранямі ў рэлігійнае свята - Пакроў Прасвятой Багародзіцы, ва ўсіх праваслаўных царквах у гэты дзень праводзіцца святочнае богаслужэнне.
     Мама для ўсіх людзей у свеце з"яўляецца самым блізкім чалавекам. Іменна мама любіць нас мацней усяго на свеце. А ці адказваем мы маме тым жа?
     Маці дае сваім дзецям навыкі паводзін у грамадстве, дабрыні і чалавечнасці.
     Ад таго, як маці паводзіць сябе з людзьмі залежаць далейшыя паводзіны дзіцяці. Дзеці заўсёды вучацца ў бацькоў на іх асабістым прыкладзе.
     Дарагія любімыя нашы Матулі і Бабулі! Вы робіце ўсё, каб выгадаваць выхаваных і разумных людзей , траціце на гэта многа часу і сіл. Жадаем Вам вялікага цярпення ў Вашай нялёгкай справе, моцнага здароўя на доўгія годы, добрага настрою, толькі светлых і радасных дзён. Мы вельмі любім Вас!
     Са святам!
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.