За бяспеку

Дата: 20 октября 2020 в 18:03
128 просмотров

ЗА БЯСПЕКУ
Замыканне кароткае… і небяспечнае
Рост электрычных нагрузак на групавыя і размеркавальныя сеткі грамадскіх і жылых будынкаў ад дадаткова падключаемых электрапрыёмнікаў без арыенціровачнага разліку працяглай токавай нагрузкі прыводзіць да пастаянных адключэнняў участкаў сеткі ахоўнымі аўтаматычнымі выключацелямі, узгарання электрычнай ізаляцыі, аплаўлення правадоў. Каб пазбегнуць узнікнення кароткіх замыканняў, пажараў і няшчасных выпадкаў пры эксплуатацыі электраабсталявання і электрапрыбораў трэба захоўваць некаторыя правілы.
Не ўключайце адначасова некалькі электрапрыбораў у адну разетку альбо падаўжальнік, бо гэта можа выклікаць празмерны нагрэў правадоў, парушыць ізаляцыю, прывесці да кароткага замыкання і ўзгарання.
Не выкарыстоўвайце ў электрашчытавых самаробныя плаўкія ўстаўкі засцерагальнікаў, так званыя “жучкі”. Не ўстанаўлівайце электранагравальнікі альбо электраабсталяванне, якое выдзяляе пры рабоце цеплавую энергію, бліз лёгкаўзгаральных прадметаў, мэблі, занавесак. Не пакідайце без нагляду ўключаныя ў сетку электрапрыборы. Не рабіце самастойна рамонт няспраўнай электраправодкі, электрапрыбораў альбо абсталявання. Для гэтых мэтаў лепш запрасіць спецыяліста з адпаведнай адукацыяй і кваліфікацыяй.
Не пакідайце дзяцей саміх побач з уключанымі электрапрыборамі і электраабсталяваннем, не дазваляйце ім датыкацца да ўключаных у сетку гірляндаў.
Пастаянна сачыце за спраўным станам электраправодкі, выключацеляў, штэпсельных разетак, лямпавых патронаў, шнуроў, з дапамогай якіх электрапрыёмнікі ўключаюцца ў электрычную сетку.
Забяспечце ўстаноўкамі ахоўнага адключэння разетачныя групы памяшкання, асабліва ў час правядзення масавых мерапрыемстваў. Вывучыце схему знаходжання электрашчыткоў, ад якіх падключаны штэпсельныя разеткі. Пры ўзнікненні задымлення, іскрэння электраправодкі альбо абсталявання прыміце меры да аператыўнага адключэння ўчастка групавой сеткі ў электрашчытку, папярэдзьце траўміраванне дзяцей. 
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.