Кiберзлачынцы шукаюць спосабы ашуканства

Дата: 21 октября 2020 в 18:18
153 просмотра

Сёлета ў раёне зарэгістравана 17 злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій. 14 з гэтых кіберзлачынстваў – крадзёж з выкарыстаннем камп’ютарнай тэхнікі, і толькі ў 5 выпадках падазраваныя ўстаноўлены. Яшчэ 6 злачынстваў здзейснена ў сферы інфармацыйнай бяспекі, падазраваныя не ўстаноўлены.

Адказнасць па артыкуле 212 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Крадзёж шляхам выкарыстання камп’ютарнай тэхнікі” наступае з 14-гадовага ўзросту і цягне за сабой пакаранне ад штрафу да пазбаўлення волі на тэрмін да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці. Прыкладам такога злачынства можа быць крадзёж грашовых сродкаў са знойдзенай або выкра-дзенай банкаўскай аплатнай карткі з выкарыстаннем банкамата ці плацёжнага тэрмінала.

Правілы папярэджвання кіберзлачынстваў

Захоўвайце ў тайне пін-код банкаўскай карты. Прыкрывайце далонню клавіятуру пры ўводзе пін-кода. Аформіце асобную карту для анлайн-пакупак і не трымайце на ёй вялікія сумы. Выкарыстоўвайце паслугу “3-D Secure” і ліміты на максімальныя сумы анлайн-аперацый. 

Не захоўвайце пін-код разам з карткай. Нікому не паведамляйце свае пашпартныя дадзеныя, лагін і пароль доступу да сістэмы “Інтэрнэт-банкінг”. Не паведамляйце дадзеныя, атрыманыя ў SMS-паведамленнях, код аўтарызацыі, пароль 3-D Secure і іншае.

Стварыце ўнікальныя паролі да розных сэрвісаў. Выкарыстоўвайце складаныя паролі – мінімум 10 знакаў. Не захоўвайце паролі запісанымі на паперы. Не выкарыстоўвайце ў якасці паролю свой лагін і біяграфічныя дадзеныя.

Адключыце агульны доступ да сваёй WI-FI кропкі, нават калі ў вас безлімітны Інтэрнэт. Дэактывуйце аўтаматычнае падключэнне сваіх прылад да адкрытых WI-FI кропак. Не ўводзьце свой лагін і пароль доступу да старонкі або сістэмы банкаўскага абслугоўвання пры падключэнні да бясплатных кропках WI-FI у кафэ, транспарце, гандлёвых цэнтрах.Кіберзлачынцы шукаюць спосабы ашуканства.

Не пераходзьце па неправераных спасылках і не ўводзьце інфармацыю на сайтах, калі злучэнне не абаронена.

Не адкрывайце лісты ў электроннай пошце ад невядомага адпраўніка: хутчэй за ўсё гэта спам або ашуканцы. Не адкрывайце падазронае ўкладанне да ліста: спачатку патэлефануеце адпраўніку, даведайцеся, што гэта за файл.

Пры выкарыстанні прыкладанняў і сацыяльных сетак звяртайце ўвагу, да якіх функцый гаджэта прыкладанне запытвае доступ. Абменьвайцеся паведамленнямі ў соцсетках, толькі цалкам пераканаўшыся ў асобе суразмоўцы, не рэагуйце на сумніўныя прапановы.

Не размяшчайце персанальную і кантактную інфармацыю пра сабе ў адкрытым доступе. Не варта выкарыстоўваць указанне геалакацыі на фота ў пастах. Не адказвайце на крыўдныя выказванні і агрэсію ў сацыяльных сетках. Адмоўцеся ад карыстання прыкладаннямі з нізкім рэйтынгам і адмоўнымі водгукамі

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.