19 студзеня - Дзень выратавальнiка Беларусi

Дата: 18 января 2021 в 19:01
160 просмотров

З пункту погляду значнасці ў грамадстве, прафесія супрацоўнікаў аддзелаў па надзвычайных сітуацыях — выратавальнікаў-пажарных — сведчыць сама за сябе. На шчасце, глабальныя катастрофы, маштабныя надзвычайныя сітуацыі здараюцца не кожны дзень, аднак дапамога выратавальнікаў можа спатрэбіцца нам і ў звычайных бытавых сітуацыях, напрыклад, калі патрэбна выратаваць рыбака, які праваліўся пад лёд, альбо дастаць шчаня, выпадкова трапіўшага ў калодзеж, ці аказаць дапамогу ахварям дарожна-транспартнага здарэння і інш.
Работа ў складаных умовах з павышанай небяспекай патрабуе ад выратавальнікаў рознабаковыміх якасцяў і навыкаў: вынослівасці, кемлівасці, хуткай рэакцыі і практычна поўнай адсутнасці страху ў моманты ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі, барацьбы з вогненным ворагам. Аднак гэтага недастаткова: выратавальнікамі ідуць працаваць людзі з добрым і смелым сэрцам, неабыякавыя да бяды і болю іншых. Гэта велікадушныя людзі, бо не задумваючыся яны гатовы ахвяраваць сабой, дзеля іншых. Выратавальнік — гэта не работа, а стан душы, прызванне, лёс.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.