8 лютага - Дзень юнага героя-антыфашыста

Дата: 2 февраля 2021 в 19:59, Обновлено 2 февраля 2021 в 20:07
154 просмотра

8 лютага адзначаецца Дзеню юнага антыфашыста, які быў зацверджаны чарговай Асамблеяй ААН. Гэты памятны дзень адзначаецца з 1964 года ў гонар занінуўшых удзельнікаў антыфашысцкіх дэманстрацый - французскага школьніка Фадыла Джамаля (1963), савецкіх маладагвардзейцаў (1943) Алега Кашавога, Любові Шаўцовай, Дзмітрыя Агурцова, Віктара Субоціна, Сямёна Астапенка, якія былі растраляны ў гэты дзень нацыстамі.
    Асаблівую ўвагу, зразумела, заслугоўваюць піянеры-героі Вялікай Айчыннай вайны. Да вайны гэта былі самыя звычайныя хлопчыкі і дзяўчынкі. Вучыліся, дапамагалі старэйшым, гулялі, бегалі-прыгалі. Іх імены ведалі толькі родныя, аднакласнікі і сябры.
     Прыйшоў час - яны паказалі, якім вялікім можа стаць дзіцячае сэрца, калі разгараецца ў ім святая любоў да Радзімы і ненавісць да яе ворагаў.
      Хлопчыкі. Дзяўчынкі. На іх маленькія плечы лёг цяжар бед і гора ваенных гадоў. І яны не пахіснуліся пад гэтым цяжарам, сталі больш моцныя духам, больш мужныя, больш вынослівыя.
      Маленькія героі вялікай вайны. Яны змагаліся побач са старэйшымі-бацькамі, братамі, побач з камуністамі і камсамольцамі.
 Нарадзіўся Віця Сітніца ў вёсцы Курыцічы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны Віктару было чатырнаццаць гадоў, ён з'яўляўся членам УЛКСМ. У 1942 годзе ён пайшоў у партызанскі атрад, быў разведчыкам у атрадзе А.Волкава. Затым у 1943 годзе ваяваў у 78-ым дыверсійным атрадзе 125-й Капаткевіцкай партызанскай брыгады. У гэтым атрадзе Віктар Сітніца ў шаснаццаць гадоў быў падрыўніком. На рахунку ў Віктара было дзевяць варожых эшалонаў з жывой сілай і баявой тэхнікай, якія юны герой пусціў пад абкос.
      У 1944 годзе, вясной, Віця даведаўся пра хваробу сваёй маці і адправіўся ў сваю вёску. Але там былі фашысты і ён уступіў з імі ў бой, быў цяжка паранены, яго забралі ў палон. Яго жортска пыталі і казнілі ў вёсцы Людзвін.
       Юны герой, партызан Віця Сітніца быў пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны І ступені, медалем "Партызану Айчыннай вайны" ІІ ступені.
       Людзі, памятайце аб мінулым, каб не рабіць памылак у будучым!
       Аб гэтым у апошнюю хвіліну жыцця смела гаварыў Партызан - Герой Віця!
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.