1 сакавiка - Сусветны дзень грамадзянскай абароны

Дата: 1 марта 2021 в 10:30
152 просмотра

Штогод 1 сакавіка адзначаецца Сусветны дзень грамадзянскай абароны.Абарона насельніцтва ў час ваенных дзеянняў і ўзброеннай барацьбы заўсёды была адной з самых важных задач дзяржавы.
   Сучасная грамадзянская абарона Рэспублікі Беларусь, як састаўная частка сістэмы нацыянальнай бяспекі і абаронца здольнасці краіны дзейнічае па двух асноўных напрамках:
-выкананне задачы пры любых варыянтах разгортвання ваенных дзеянняў і буйнамаштабных тэрарыстычных актаў, у тым ліку ва ўмовах масавага прымянення праціўнікам сучасных і перспектыўных сродкаў паражэння;
-удзел у абароне насельніцтва і тэрыторый ва ўмовах надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару.
    У Беларусі традыцыйна гэты дзень прысвечаны абароне дзяцей ад надзвычайных сітуацый.
    У рамках Дня аховы дзяцей ад надзвычайных сітуацый ва ўсіх установах адукацыі праходзяць сустрэчы з работнікамі органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, тэматычныя гутаркі і лекцыі па пытаннях забеспячэння бяспечнай жыццядзейнасці, спартыўныя спаборніцтвы, віктарыны і конкурсы, практычныя трэніроўкі і заняткі па дзеяннях у надзвычайных сітуацыях прыроднага і тэхнагеннага характару.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.