Увага! Палы травы

Дата: 27 марта 2021 в 16:57
136 просмотров

За сыходам снежнага покрыва паступова настае высыханне мінулагодняй травы і раслінных рэштак, што стварае пажаранебяспечную абстаноўку ў экасістэмах. Па статыстыцы толькі 5-10% узгаранняў у экасістэмах адбываюцца з-за метэаралагічных умоў. Большая частка пажараў можа быць ахарактарызавана як падпальванні, што здзяйсняюцца гаспадарамі падворкаў і работнікамі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў з мэтай ачышчэння плошчы. Яшчэ часцей мінулагодняя трава ўспыхвае па неахайнасці, напрыклад, з-за выкінутага недакурка, ці падпальваецца з хуліганскіх матываў.

Некаторыя лічаць, што попел ад згарэлай травы з’яўляецца выдатным угнаеннем, але агонь прыносіць значна больш шкоды, абядняючы глебу. Больш за тое, калі ў агні згараюць рэшткі ўгнаенняў і ядахімікатаў, у паветры з’яўляюцца лятучыя таксічныя рэчывы. Пры выпальванні травы паабапал аўтадарог адбываецца забруджванне паветра цяжкімі металамі.
У выніку спальвання травы абядняецца відавы састаў расліннага і жывёльнага свету. У агні паміраюць насякомыя, жабы, яшчаркі, знішчаюцца кладкі такіх птушак як крыжанка, чырок-траскунок, кнігаўка, траўнік, бекас, чаротавая і звычайная аўсянка і многіх іншых.
Практычна адзіным эфектыўным спосабам барацьбы з травянымі паламі з’яўляецца іх прадухіленне, што патрабуе зладжаных дзеянняў ад суб’ектаў гаспадарання і мясцовай улады.
Незаконнае выпальванне сухой расліннасці ці непрыняцце мер па ліквідацыі палаў на зямельных участках караецца штрафам ад 10 да 30 базавых велічынь згодна артыкулу 16.40 Кодэкса аб адміністрацыйнай адказнасці. Артыкул 16.41 прадугледжвае адказнасць за развядзенне вогнішчаў у забароненых месцах.
Разам з тым, асобы, што дапусцілі незаконнае выпальванне сухой расліннасці абавязаны пакрыць шкоду, што была нанесена навакольнаму асяроддзю. Пакрыццё шкоды можа даходзіць да 200 базавых велічынь за гектар выпаленай тэрыторыі.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.