Асцярожна! Кiберзлачыннасць!

Дата: 18 мая 2021 в 17:58, Обновлено 25 августа 2021 в 10:36
184 просмотра

Званок у “Viber” – перавод грошай на чужыя рахункі

На тэрыторыі Гомельскай вобласці, як і ў цэлым па краіне, назіраецца рост кіберзлачынстваў. За чатыры месяцы гэтага года на Гомельшчыне ўжо зафіксавана каля тысячы такіх злачынстваў, што ў два разы перавышае леташні паказчык. Большую частку з іх складаюць крадзяжы грашовых сродкаў з выкарыстаннем камп’ютарнай тэхнікі, так званы “вішынг”.
Званок у “Viber” – перавод грошай на чужыя рахункі
Прагрэсія асабліва прыкметная ў лічбах: 886 у бягучым супраць 336-ці за такі ж перыяд 2020 года. Адчуваеце розніцу?
Што такое “вішынг”? Гэта калі ашуканцы ажыццяўляюць званкі з выкарыстаннем падмены нумара (IP-тэлефанія), што дазваляе выкарыстоўваць нумары, якія падобныя на банкаўскія з афіцыйных сайтаў. Для ажыццяўлення званкоў выкарыстоўваецца месенджар “Viber”, часцей – з выявай лагатыпу банкаўскай установы.
Пры ўсталяванні кантакту з патэнцыяльнай ахвярай ашуканцы прадстаўляюцца супрацоўнікамі банка, паведамляюць пра спробы здзяйснення падазроных аперацый па рахунку і прапануюць пацвердзіць іх легітымнасць. Пасля чаго на розных падставах атрымліваюць рэквізіты плацёжных картак (нумар, тэрмін дзеяння карткі, СVV / CVC-код) і нават СМС-коды, якія накіроўвае банк для пацверджання транзакцый. Усе ўжо пра гэта чулі, бачылі па тэлевізары або чыталі. Вось толькі старое рускае “гэта не пра мяне” вельмі сумніўны аргумент, каб не прыслухацца да рэкамендацый прафесіяналаў. 
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.