На тэрыторыі Гомельскай вобласці з 1 чэрвеня па 15 верасня праводзіцца комплекс мерапрыемстваў у рамках сацыяльнай праграмы “МАК”, навіраваных на прафілактыку наркаманіі сярод падлеткаў

Дата: 30 июня 2021 в 11:37
109 просмотров

Кожны бацька хоча верыць, што праблема наркаманіі ніколі не закране яго дзіця, кожны ў глыбіні душы перакананы, што “хто заўгодна”, але толькі не маё любімае дзіця стане на гэты згубны шлях.
На жаль, дзіцячая наркаманія – сапраўдны біч нашага грамадства. Несуцяшальныя дадзеныя статыстыкі прымушаюць біць трывогу: каля 20% ад агульнай колькасці залежных складаюць менавіта школьнікі, ва ўзросце ад 9 да 14 гадоў.
Сярод спажыўцоў наркотыкаў пераважае моладзь ва ўзросце да 30 гадоў, – распавёў начальнік РАУС падпалкоўнік міліцыі Аркадзій Мікалаевіч Масійчук. – Сярэдні ўзрост прылучэння да наркотыкаў сёння складае 13 гадоў. Але ўжо выяўлены выпадкі наркатычнай залежнасці ў 9-10-гадовых дзяцей.
Выбарачныя апытанні падлеткаў паказваюць, што 44% хлопчыкаў і 25% дзяўчынак паспрабавалі хоць бы раз у сваім кароткім жыцці наркотыкі і іншыя псіхаактыўныя рэчывы.
Немагчыма ізаляваць дзіця ад гэтай рэальнасці, проста забараніўшы ўжываць наркотыкі, хадзіць на дыскатэкі, шпацыраваць у пэўных месцах.
Паважаныя бацькі! Лепшы шлях зберагчы нашых дзяцей ад гэтага зла – гэта супрацоўнічаць з імі. Вучыцеся бачыць свет вачыма дзіцяці. Для гэтага карысна ўспомніць сябе ў такім узросце. Распавядайце пра сябе, каб і дзіцяці было лягчэй гаварыць пра сябе. Задавайце пытанні. Выказвайце сваё меркаванне.
Вам неабходна дапамагчы зрабіць яму правільны свядомы выбар паміж непрацяглым задавальненнем і незваротнымі наступствамі для здароўя.
Агульныя прыкметы пачатку спажывання псіхаактыўных рэчываў падлеткамі – гэта зніжэнне цікавасці да вучобы, звычайнага захаплення, пропускі заняткаў, зніжэнне паспяховасці ў школе.
Дзіця становіцца адчужаным, “халодна” ставіцца да навакольных. У яго можна заўважыць частую змену настрою. Нярэдка магчымыя эпізоды агрэсіўнасці, раздражняльнасці, якія змяняюцца перыядамі ненатуральнай дабрадушнасці. Кампанія, з якой мае зносіны падлетак, часцяком складаецца з асоб больш старэйшага ўзросту. Змена апетыту ад поўнай адсутнасці да рэзкага ўзмацнення, абжорства. Перыядычна млоснасць, ваніты.
Ваша дзіця пачынае хлусіць і выкручвацца. Часта не жадае паведамляць пра месцы, дзе ён бывае ці куды пайшоў, у яго з’яўляецца невыразная гаворка.
Вучыце дзіця вырашаць праблемы, а не пазбягаць іх. Калі ў яго не атрымліваецца самастойна, прайдзіце ўвесь шлях вырашэння праблемы разам з ім.
Нагадаем, што вы можаце звярнуцца за псіхатэрапеўтычнай і псіхалагічнай дапамогай па адрасе: горад Петрыкаў, вуліца Луначарскага, 5, кабінет 2-32 і 2-33 ці патэлефанаваць па нумары тэлефона: 28-205.
“Тэлефон даверу” – служба экстранай ананімнай псіхалагічнай дапамогі па тэлефоне 8-0232-31-51-61. Рэспубліканская “Дзіцячая тэлефонная лінія” 8-801-100-16-11.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.