Першы ўрок "У адзінстве беларускага народа- аснова незалежнай краіны"

Дата: 26 августа 2021 в 12:07, Обновлено 30 августа 2021 в 10:47
627 просмотров

Першы ўрок, які пройдзе 1 верасня 2021 года ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, рэкамендуецца правесці па тэме " У адзінстве беларускага народа - аснова незалежнай краіны", прысвечанай Году народнага адзінства. Гэта абумоўлена важнасцю тэмы адзінства беларускага народа і значэннем вывучаемага матэрыялу для дасягнення мэтаў грамадзянскага і патрыятычнага выхавання.

Мэта першага ўрока - стварэнне ўмоў для ўсведамлення навучэнцамі сваёй прыналежнасці да беларускага народа, фарміраванне адказнасці і гатоўнасці дзейнічаць на карысць сваёй Айчыны, выхаванне павагі да гісторыі і традыцый Рэспублікі Беларусь.

Першы ўрок новага навучальнага года павінен максімальна раскрыць згуртаванасць, салідарнасць і ўзаемаразуменне беларусаў, аб'яднаных гісторыяй, традыцыямі, культурай і агульным духам павагі і роўнасці. Ідэйнай асновай урока з'яўляюцца маральныя каштоўнасці беларусаў, любоў да Айчыны, дачыненне да гісторыі сваёй краіны, адзінства беларускага народа на аснове ідэй суверэнітэту і незалежнасці, сувязь пакаленняў, захаванне і папулярызацыя традыцый, спадчыны і гістарычнай памяці беларускага народа.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.