Дзень беларускага пісьменства

Дата: 5 сентября 2021 в 07:57, Обновлено 6 сентября 2021 в 17:31
143 просмотра

Дзень беларускага пiсьменства з’яўляецца нацыянальным святам і з 1994 года ладзіцца ў першую нядзелю верасня. Свята праводзіцца ў гарадах з багатай гістарычнай і культурнай спадчынай, старадаўніх цэнтрах асветы і кнігадрукавання.
Свята тройчы прымаў Полацк (1994, 2003, 2017), двойчы — Тураў (1995, 2004), а таксама Заслаўе (2000, 2014); Навагрудак (1996), Нясвіж (1997), Орша (1998), Пінск (1999), Мір (2002), Камянец (2005), Паставы (2006), Барысаў (2008), Смаргонь (2009), Хойнікі (2010), Ганцавічы (2011), Глыбокае (2012), Шчучын (2015), Рагачоў (2016), Іванава (2018), Слонім (2019), Бялынічы (2020).
Чарговае свята пройдзе ў Капылі ў верасні 2021 года. Дарэчы, тут жа ладзіцца і Мінскі абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў сяла «Дажынкі». Таму свята не толькі далучае людзей да роднай мовы і беларускай кнігі, але і знаёміць з прыгожымі мясцінамі роднай зямлі.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.