Паважаныя бацькi, будзьце пiльнымi!!!

Дата: 7 сентября 2021 в 16:13, Обновлено 7 сентября 2021 в 16:23
150 просмотров

У цяперашні час актуальна распаўсюджванне наркотыкаў праз сетку Інтэрнэт з дапамогай пакідання закладак на адкрытай мясцовасці паблізу жылых дамоў каля лавачак, дзіцячых пляцовак, каля пакінутых будынкаў, гаражных масіваў і іншых зацішных месцаў, якія знаходзяцца ў вольным доступе. Закладчыкамі наркотыкаў з'яўляюцца ў асноўным асобы ва ўзросце да 30 год, якія не маюць пастаяннага месца працы.
Пры выяўленні падазроных прадметаў альбо незнаёмых асоб, якія выклікаюць падазрэнне неўласцівымі для дарослых асоб паводзінамі, якія выражаюцца пошукам на участку мясцовасці, прыдваровай тэрыторыі або у будынку якога-небудзь прадмета, у тым ліку з элементамі яго закапвання або адкапвання, паведамляйце ў міліцыю па тэлефоне 102, ананімнасць гарантавана.

З улікам наяўнасці магчымасці набыцця наркотыкаў з выкарыстаннем мабільных дадаткаў, звяртайце ўвагу на інтэрнэт-рэсурсы, якія выкарыстоўваюцца дзецьмі і падлеткамі, пры знаходжанні ў тэлефоне падазроных мэсэнджараў альбо перапіскі, просім звяртацца па тэлефоне 102, ананімнасць гарантавана.
Наркотыкі наносяць вялікую шкоду здароўю падлеткаў і моладзі!!!
У сваю чаргу, у Рэспубліцы Беларусь прадугледжана крымінальная адказнасць за захоўванне наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, санкцыя артыкула прадугледжвае да 5 гадоў пазбаўлення волі за збыт наркотыкаў, прадугледжана крымінальная адказнасць у выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 15 гадоў!!!
Праяўляйце клопат пра блізкіх!!! Будзьце пільнымі!!! Памятайце – Ваша жыццё і жыццё Вашых блізкіх – у Вашых руках!!! Адмоўцеся ад учынкаў, якія могуць зламаць Ваш лёс і лёс Вашых блізкіх!!!
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.