Тыдзень маці пачаўся ў Беларусi (7-14 кастрычнiка)

Дата: 7 октября 2021 в 19:25, Обновлено 12 октября 2021 в 20:20
99 просмотров

Самае сардэчнае для кожнага беларуса свята "Дзень маці" адзначаецца 14 кастрычніка. У гэты дзень і напярэдадні яго прынята віншаваць маці.

У Беларусі Дзень маці адзначаецца 25 гадоў. А святкуецца – колькі стагоддзяў, а можа і тысяч гадоў. Вернікі падкажуць, што святкаванне 14 кастрычніка сыходзіць каранямі ў рэлігійнае свята Пакроў Прасвятой Багародзіцы, падчас якога здаўна ладзіцца святочнае набажэнства ў праваслаўных храмах. Лічыцца, што Маці Божая явілася на небе ў боскім ззянні ў 910 годзе ў Іерусаліме і пакрыла белым покрывам людзей, стоячых у малітве. Усіх божых дзяцей.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.