Бяда мацнее з-за недагляду

Дата: 29 октября 2021 в 11:08, Обновлено 29 октября 2021 в 11:15
91 просмотр

Аналізуючы статыстыку, можна з сумам зазначыць – у бягучым годзе на Гомельшчыне назіраецца істотнае павелічэнне колькасці непаўналетніх, што здзейснілі нарказлачынствы. Так, за 6 месяцаў за незаконны зварот наркотыкаў да крымінальнай адказнасці было прыцягнута 36 асоб, якія не дасягнулі 18-гадовага ўзросту. Увогуле ж за адзначаны перыяд было затрымана 123 асобы, што навучаліся ў сярэдніх, сярэдне-спецыяльных і вышэйшых навучальных установах.
У ПЕРШЫМ ПАЎГОДДЗІ БЯГУЧАГА ГОДА Ў АРГАНІЗАЦЫІ АХОВЫ ЗДАРОЎЯ З-ЗА ПРАБЛЕМ З НАРКОТЫКАМІ ТРАПІЛА 228 ЧАЛАВЕК, 8 З ЯКІХ – НЕПАЎНАЛЕТНІЯ. НАЖАЛЬ 58 ЧАЛАВЕК МЕДЫКАМ НЕ ЎДАЛОСЯ ВЫРАТАВАЦЬ АД СМЕРЦІ.
У большасці маладых людзей, што былі прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці, асабліва цяжкі састаў злачынства. Сярод рэчываў, якія яны распаўсюджвалі, у асноўным вельмі небяспечныя наркотыкі, ужыванне якіх можа прывесці да смерці ўжо пры першым “знаёмстве” з псіхатропам.
Дабрабыт і жыццёвае шчасце дзяцей, падлеткаў, маладых людзей пачынаецца з сям’і. Менавіта ад таго, наколькі пераканаўчымі будуць родныя ў стасунках з дзецьмі ў дачыненні да тэмы наркотыкаў і іншых злачынстваў, настолькі выхаванне будзе плённым для абодвух бакоў.
Першая памылка бацькоў – лічыць, што наркаманія можа крануць каго заўгодна, толькі не іх дзіця. Небяспека, у выглядзе знаёмства з крыху старэйшым і паспяховым чалавекам, “сяброўскай” прапановы пра лёгкі заробак грошай, ці просьбы даставіць невялікую рэч у пэўнае месца за ўнушальнае ўзнагароджанне можа прыйсці да дзіцяці ў любы час праз сацыяльныя сеткі ці мэсаджары. Толькі цвёрдая пазіцыя бацькоў можа абумовіць адпаведнае стаўленне іх дзяцей да небяспечных рэчываў і іх распаўсюджання. Не лішнім будзе нагадаць, што крымінальная адказнасць за збыт наркотыкаў пачынаецца з 14 гадоў.
У любым выпадку, нават пры поўным даверы да свайго дзіцяці, не варта губляць пільнасць. Пра праблемы з наркотыкамі могуць сведчыць стан ап’янення без паху спіртнога, пах лекавых ці іншых хімічных сродкаў (саладкаваты пах, падобны на благавонні, тмін, ці мяту, ці пах клею альбо растваральніку). Яшчэ адна прыкмета, што можа паказваць на ўжыванне чалавекам наркотыкаў – змена настрою. Стан млявасці, запаволенасці, хуткая стамляльнасць, малая рухавасць, што змяняецца ўзбуджэннем і энэргічнасцю, бязмэтавай рухомасцю, жаданнем нешта перабіраць ці церабіць. Трывожным званком з’яўляецца парушэнне сну: падлетак багата спіць, ці, наадварот, адпачывае значна меней звыклага для яго часу. Тое ж тычыцца і апетыту.
Не пакідайце без увагі пастаянны насмарк дзіцяці, адсутнасць заці-каўленасці да сямейных спраў, замкнёнасць у адносінах з роднымі, памкненне падлетка закрыць на ключ пакой, шуфляду, скарбонку са сваімі рэчамі, нежаданне насіць адкрытую вопратку і распранацца нават на пляжы. Варта звярнуць увагу на прыватныя рэчы дзіцяці: ці няма сярод іх шпрыцоў, кавалкаў фальгі, пакецікаў ці карабкоў з незнаёмымі рэчывамі, банкаўскіх картак ці наяўных грошай невядомага паходжання.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.