Тры прычыны, пра якiя трэба памятаць

Дата: 2 ноября 2021 в 12:49
122 просмотра

Статыстыка гаворыць пра тое, што колькасць загаранняў у ацяпляльны перыяд павялічваецца ў асноўным па трох прычынах. Першая прычына – пячное ацяпленне, другая – выкарыстанне электраабсталявання і трэцяя – неасцярожнае абыходжанне з агнём.
Першую прычыну растлумачыць проста – з халадамі нагрузка на ацяпляльныя прыборы павялічваецца. Пры нашым клімаце жыхарам прыватнага жылога сектара для абагрэву даводзіцца паліць печы пяць-шэсць месяцаў у год. Другая і трэцяя прычына маюць агульную залежнасць. Людзі сталі праводзіць дома больш часу. Цямнее рана, на вуліцы не пасядзіш, у агародзе не папрацуеш. А значыць, нагрузка на электрапрыборы таксама павялічваецца. Раней ўключаецца святло, даўжэй працуе тэлевізар, часцей грамадзяне выкарыстоўваюць абагравальнікі.
З надыходам халадоў чалавек пачынае імкнуцца ў цёплае ўтульнае памяшканне. Ужо і не хочацца выходзіць пакурыць на вуліцу, як летам. Не сакрэт, што часта падзеі з гібеллю людзей развіваюцца па сцэнарыі: выпіў, закурыў, заснуў, не прачнуўся. Нярэдка ахвярамі агню ў такіх выпадках становяцца грамадзяне, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, вядуць асацыяльны лад жыцця. І, калі ўлетку п’яны курэц мог выпусціць запаленую цыгарэту на вуліцы, то сёння яна падае на ложак у хаце ці кватэры. З-за курца можа спатрэбіцца і эвакуацыя суседзяў. Таму наіўна меркаваць, што праблема неасцярожнага курэння ў ложку вас асабіста ніколі не кране.
Што рабіць, каб прадухіліць пажар? Не заставацца абыякавым да праблемы бяспекі. Калі вы жыхар прыватнага жылога сектара, то патрэбна надаць увагу пячному ацяпленню. Паклапаціцеся пра бяспеку сваіх бацькоў і абсталюйце жыллё аўтаномным пажарным апавяшчальнікам. Навучыцеся дзейнічаць у выпадку пажару і тэлефанаваць у службу выратавання пры экстранай сітуацыі па нумары 112. Перыядычна гаварыце з дзецьмі пра бяспеку. Ні ў якім разе не пакідайце іх без нагляду.
Беражыце сябе і сваіх блізкіх!
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.