1 снежня – Сусветны дзень барацьбы са СНІДам

Дата: 1 декабря 2021 в 15:12
101 просмотр

У будучыню без СНІДу. З 1988 года па ініцыятыве Сусветнай арганізацыі аховы здароўя 1снежня адзначаецца Сусветны дзень барацьбы са СНІДам.

Гэты дзень стаў адным з самых важных міжнародных дзён, звязаных з пытаннямі аховы здароўя і адной з ключавых магчымасцей павышэння інфармаванасці і магчымасці адзначыць такія дасягненні, як пашырэнне доступу да лячэння і мер па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі. Сімвалам гэтага дня з’яўляецца чырвоная стужка, якая абазначае падтрымку, спачуванне і надзеі на будучыню без СНІДу.
Сусветны дзень барацьбы са СНІДам заўсёды прысвечаны вызначанай тэме. Сёлета гэта “Ліквідаваць няроўнасць. Скончыць са СНІДам. Спыніць пандэміі”.
Надыходзіць трэці год пандэміі COVID-19 і пятае дзесяцігоддзе пандэміі СНІДу. Праблема распаўсюджвання ВІЧ-інфекцыі застаецца адным з самых вострых медыцынскіх і сацыяльных глабальных выклікаў, з якім сутыкаюцца ўсе без выключэння дзяржавы.
У нашай краіне створана сістэма, якая забяспечвае максімальную даступнасць кансультавання і тэсціравання на ВІЧ-інфекцыю. Прайсці добраахвотнае тэсціраванне, у тым ліку ананімнае, можна ў любой установе аховы здароўя, якая мае працэдурны кабінет. Таксама створаны магчымасці не толькі прайсці тэст ва ўстанове аховы здароўя, але свабодна купіць яго ў аптэцы і зрабіць тэст дома, у рамках саматэсціравання.
У Беларусі дзяржава гарантуе прадастаўленне лячэння ВІЧ-інфекцыі ўсім людзям, якія жывуць з ВІЧ, незалежна ад стадыі хваробы і ўзроўню імунітэту. На сённяшні дзень у рэспубліцы 85 працэнтаў людзей, якія жывуць з ВІЧ, атрымліваюць антырэтравірусную тэрапію, тым самым захоўваючы сваё здароўе, працягласць і якасць жыцця.
Сусветны дзень барацьбы са СНІДам – гэта яшчэ адна магчымасць павысіць дасведчанасць насельніцтва па пытаннях прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі, тэсціравання на ВІЧ, недапушчэння стыгмы і дыскрымінацыі ў дачыненні да людзей, якія жывуць з ВІЧ.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.