15 лютага ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

Дата: 14 февраля 2022 в 23:03
101 просмотр

15 лютага ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца памятная дата - Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

У гэты дзень ў 1989 годзе апошні савецкі салдат перайшоў мост ракі Амудар'я пад Термез - завяршыўся вывад савецкіх войскаў з Афганістана. Вайна ў Афганістане доўжылася 9 гадоў 1 месяц і 18 дзён. Звыш 14 тысяч савецкіх воінаў загінулі на чужой зямлі, 6 тысяч памерлі пасля ад ран і хвароб, 311 чалавек зніклі без вестак.

Час аддаляе нас ад тых падзей. Не стала магутнай дзяржавы, чые інтарэсы абаранялі ў далёкім Афгане і тысячы беларусаў. Аднак, памяць пра вайну па-ранейшаму болем адгукаецца ў сэрцах маці, бацькоў тых хлопцаў, якія вярталіся дадому «грузам-200". У Афганістане з 1979 па 1989 гады праходзілі службу каля 30 тысяч ураджэнцаў Беларусі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.