9 МАЯ - СВЯТА ПЕРАМОГІ

Дата: 6 мая 2022 в 19:52, Обновлено 6 мая 2022 в 19:58
180 просмотров

Сардэчна віншуем вас з Днём Перамогі!
Гэта самая памятная і ўрачыстая дата ў нашай гісторыі. Для ўсіх пакаленняў дзень Перамогі з’яўляецца асаблівым святам, у якім пераплецены адначасова ўрачыстасць і радасць перамогі, смутак і горыч страт.
Гады вайны сталі цяжкім выпрабаваннем і вялікай трагедыяй, якая забрала мільёны жыццяў. На фронце і ў тыле наш народ праявіў самаадданасць і мужнасць, масавы гераізм і патрыятызм. Такой стойкасці гісторыя не ведала. Не ведала яна і такой волі да перамогі, якая дасталася дарагой цаной.
Мы шчыра ўдзячныя ветэранам вайны, усім тым, хто выстаяў у ваеннае ліхалецце, хто пасля вайны аднаўляў і даводзіў да ладу родную зямлю.
Упэўненыя, што на багатых ратных і працоўных традыцыях старэйшых пакаленняў будзе вучыцца патрыятызму, адвазе, любові да Радзімы, працавітасці і адказнасці наша моладзь.
З Днём Перамогі! Хай на беларускай зямлі заўсёды пануюць мір, згода і дастатак!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.