21 кастрычніка ў Беларусі ўпершыню будзе адзначацца Дзень бацькі

Дата: 20 октября 2022 в 19:12
62 просмотра

Ініцыятыва аб заснаванні Дня бацькі прагучала падчас звароту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Пасланнем беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу 28 студзеня 2022 года. У выніку Указам Прэзідэнта ад 9 чэрвеня 2022 года было ўсталявана новае свята — Дзень бацькі.

Дзень бацькі адзначаецца амаль у 60 краінах свету. У Расіі ён святкуецца ў трэцюю нядзелю кастрычніка, сёлета прайшоў 16 кастрычніка. У трох дзясятках краін, у тым ліку ЗША, Нідэрландах, Вялікабрытаніі, Францыі, Кітаі, Японіі, Казахстане, яго святкуюць у трэцюю нядзелю чэрвеня. А, напрыклад, у Італіі, Іспаніі і Партугаліі — 19 сакавіка.

Адзначаюць свята за мяжой па-рознаму. У Аўстраліі гэта нагода выбрацца на прыроду, у Фінляндыі спачатку ходзяць на могілкі і ўшаноўваюць памяць памерлых блізкіх, а затым арганізоўваюць свята дома. Магчыма, у беларусаў з'явяцца і свае традыцыі ў гэты дзень, а пакуль жа можна проста павіншаваць тату — асабіста, па тэлефоне ці хаця б паштоўкай.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.