3 лістапада 2022 г. спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння Якуба Коласа

Дата: 2 ноября 2022 в 11:52, Обновлено 7 ноября 2022 в 12:07
74 просмотра

3 лістапада спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння Якуба Коласа — класіка беларускай літаратуры, паэта і пісьменніка, драматурга і перакладчыка, публіцыста і настаўніка. 
Мой родны кут, як ты мне мілы!Забыць цябе не маю сілы!Не раз, утомлены дарогай,Жыццём вясны мае убогай,К табе я ў думках залятаюІ там душою спачываю.
Урывак з паэмы Якуба Коласа «Новая Зямля»
Сваім талентам Якуб Колас адкрыў бясконцыя магчымасці роднага слова, вызначыў асноўныя кірункі развіцця беларускай літаратуры, узняў яе да сусветнага ўзроўню.
Кожны беларус у свой час чытаў яго паэмы «Новая зямля», «Сымон-музыка». На вершы паэта напісаны шматлікія музычныя творы. Ён выступаў за чысціню беларускай мовы і з’яўляўся навукоўцам у галіне беларусазнаўства. 
Старонкі жыцця і творчасці
Нарадзіўся Якуб Колас 3 лістапада 1882 года ў вёсцы Акінчыцы Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці ў простай сялянскай шматдзетнай сям’і. Закончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю ў 1902 годзе. За ўдзел ў рабоце нелегальнага настаўніцкага з’езда ў 1906 годзе асуджаны на 3 гады турэмнага зняволення. Удзельнік Першай сусветнай і Грамадзянскай войн. З 1921 года жыў, вучыўся і працаваў ў г. Мінску. Пiсьменнiк, паэт, перакладчык, грамадскі дзеяч, Народны паэт БССР, акадэмік АН БССР, член Саюза пісьменнікаў СССР. 
Bepшы i пaэмы, aпaвядaннi i paмaны, aпoвecцi i дpaмы, pэaлicтычныя твopы i aлeгapычныя «Kaзкi жыцця», тoнкiя, лipычныя вepшы i caтыpычныя aпaвядaннi — выключнa ўce лiтapaтypныя жaнpы гoднa пpaдcтaўлeны ў твopчacцi пecняpa.
Якyб Koлac нe тoлькi клaciк нaшaй нaцыянaльнaй лiтapaтypы, aлe i выдaтны вyчoны, настаўнiк. Дoўгi чac ён выклaдaў мeтoдыкy poднaй мoвы i лiтapaтypы. Бyдyчы ўжo знaкaмiтым, eздзiў пa гapaдax нaшaй Бeлapyci i выcтyпaў з лeкцыямi нa нacтaўнiцкix кypcax. Дa гэтaгa чacy нe cтpaцiлa cвaёй кaштoўнacцi пepшaя, iм нaпicaнaя «Meтoдыкa poднaй мoвы».
Урывак з паэмы Якуба Коласа «Новая Зямля», выконвае Міхаіл Міткевіч. Чытач-аматар, амаль цёзка беларускага класіка, у маладосьці сябраваў з малодшым братам паэта. 
Цікавыя звесткi
Зборнік вершаў Якуба Коласа пабываў у космасе
Вершы Якуба Коласа браў з сабой у палёт у 1975 годзе першы беларускі касманаўт Пётр Клімук. Памер выдання – 8,5х7 см, кніга была выпушчана ў 1972 годзе да 90-годдзя з дня нараджэння песняра. У кастрычніку 1975-га Пётр Клімук падарыў "зорны" томік Даніілу Міцкевічу - сыну Якуба Коласа. У 2014 годзе гэтае выданне ўвайшло ў экспазіцыю «Зорнае неба» народнага мастака Беларусі Івана Міско ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа.
Пінск — месца шлюбу Якуба Коласа, тут нарадзіўся яго першы сын
У ліпені 2015 года ў Пінску на званіцы храма святой велікамучаніцы Барбары адкрылася мемарыяльная дошка ў памяць аб шлюбе Якуба Коласа і Марыі Каменскай. Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел нявестка Якуба Коласа Аляўціна Цімафееўна Міцкевіч і дзве яго ўнучкі — Вера Данілаўна і Марыя Міхайлаўна. Месца шлюбу Марыі Каменскай і беларускага песняра доўгі час заставалася невядомым шырокаму колу грамадскасці. Не ведалі, дзе адбылося царкоўнае таемства, і сваякі літаратара.
Раскрыць таямніцу дапамог выпадак. У адным са сваіх інтэрв'ю арцыбіскуп Пінскі і Лунінецкі Стэфан абмовіўся, што ў пінскім храме ў метрычнай кнізе захаваўся запіс аб заключэнні шлюбу паміж Канстанцінам Міхайлавічам і Марыяй Дзмітрыеўнай. У Пінску Якуб Колас правёў тры гады: з 1912-га па 1915-ы. Ажаніўся 3 чэрвеня 1913 года. У горадзе на Піне нарадзіўся першы сын Якуба Коласа - Даніла. Менавіта Піншчына натхніла песняра напісаць трылогію «На ростанях». У Пінску таксама ёсць памятная дошка на былым доме, дзе жыў Якуб Колас, калі працаваў тут выкладчыкам.
Нашчадкі па жаночай лініі не мяняюць прозвішча Мацкевич.
Нашчадкі Якуба Коласа па жаночай лініі не мяняюць прозвішча Міцкевіч, выходзячы замуж. Такая традыцыя - даніна памяці продку.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.