26.01.2023 у нашай установе адукацыі прайшло пасяджэнне інфармацыйна-адукацыйнага праекта ШАГ "Гонар за Беларусь. Навука і інавацыі - сучаснасць і будучыня нашай эканомікі"

Дата: 26 января 2023 в 18:58
79 просмотров

26 студзеня 2023 года ў дзяржаўнай установе адукацыі "Макарыцкая базавая школа" прайшло пасяджэнне інфармацыйна-адукацыйнага праекта Школа Актыўнага Грамадзяніна. Тэмай пасяджэння стала " Гонар за Беларусь. Навука і інавацыі-сучаснасць і будучыня нашай эканомікі".
У рамках ШАГ 1 "Мы даведаемся" вучні праслухалі інфармацыю ў рамках інфармацыйных блокаў:
 "Дасягненні беларускіх вучоных – важны драйвер эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь",
"Моладзь Беларусі-магчымасці для самарэалізацыі",  "Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк-інвестыцыі ў будучыню".
 У рамках ШАГ 2 "Мы разважаем" у фокусе абмеркавання была інфармацыя, праслуханая за ШАГ 1. Вучні абмеркавалі, што дазволіла нашай краіне дабіцца высокіх вынікаў у эканоміцы, якімі дасягненнямі ганарыцца наша навука, якія перспектыўныя напрамкі развіцця эканомікі Беларусі знаходзяцца ў цэнтры ўвагі беларускіх вучоных.
Таксама вучні абмеркавалі, якія ўмовы створаны ў нашай краіне для падтрымкі таленавітай моладзі, якія веды і ўменні неабходныя, каб стаць вучоным і здзяйсняць навуковыя адкрыцці.
 У ходзе рэалізацыі ШАГ 3 "Мы дзейнічаем" былі падведзены вынікі мерапрыемства. У рамках дадзенага этапу навучэнцам прапанавалі пазначыць асноўную мэту іх жыцця на невялікі прамежак часу, і скласці план яе рэалізацыі.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.