19 мая — Дзень піянерскай дружбы

Дата: 18 мая 2023 в 19:16
70 просмотров

Піянерскі рух, які бярэ пачатак 19 мая 1922 года, у суверэннай Беларусі атрымаў другое нараджэнне. Яго лепшыя традыцыі знайшлі сучаснае ўвасабленне ў справах сённяшніх школьнікаў, якія, як і іх папярэднікі, імкнуцца ва ўсім быць прыкладам для іншых.
Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя – адна з самых масавых у нашай краіне. Заклік “Піянер! Да спраў на карысць Радзімы, да дабра і справядлівасці – будзь гатовы!” сёння актуальны і для многіх школьнікаў Петрыкаўшчыны. 
Работа БРПА накіравана на развіццё і патрыятычнае выхаванне хлопчыкаў і дзяўчынак, а асноўная задача піянерскага руху – матываваць падрастаючае пакаленне на пазітыўныя і, галоўнае, карысныя справы. 
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.