ПРАФІЛАКТЫКА ПЕРААХАЛАДЖЭННЯ І АБМАРАЖЭННЯЎ

Дата: 18 января 2021 в 20:45
149 просмотров

Ёсць некалькі простых правіл, якія дазволяць вам пазбегнуць пераахаладжэння і абмаражэнняў на моцным марозе:
- Насіце свабодную вопратку - гэта спрыяе нармальнай цыркуляцыі крыві. Апранайцеся як "капуста" - пры гэтым паміж пластамі адзення заўседы есць праслойкі паветра, якія выдатна ўтрымліваюць цяпло. Верхняе адзенне абавязкова павінна быць непрамакальным.
- Цесны абутак, адсутнасць вусцілкі, сырыя брудныя шкарпэткі часта служаць асноўнай перадумовай для з'яўлення пацертасцей і абмаражэнняў. Асаблівую ўвагу надаваць абутку неабходна тым, у каго часта пацеюць ногі. У боты трэба пакласці цёплыя вусцілкі, а замест баваўняных шкарпэтак надзець шарсцяныя - яны ўбіраюць вільгаць, пакідаючы ногі сухімі.
- Не выходзьце на мароз без рукавіц, шапкі і шаліка. Лепшы варыянт - рукавіцы з вільгацеадштурхоўваючай і шчыльнай тканіны з мехам унутры. Пальчаткі ж з натуральных матэрыялаў хоць і зручныя, але ад марозу не ратуюць. Шчокі і падбародак можна абараніць шалікам. У ветранае халоднае надвор'е перад выхадам на вуліцу адкрытыя ўчасткі цела змажце спецыяльнм крэмам.
- Не насіце на марозе металічных (у тым ліку залатых, срэбраных) упрыгожванняў - кольцаў, завушніц і г. д. Па-першае, метал астывае значна хутчэй цела да нізкіх тэмператур, з прычыны чаго магчыма "прыліпанне" да скуры з болевымі адчуваннямі і халадовымі траўмамі. Па-другое, пярсцёнкі на пальцах абцяжарваюць нармальную цыркуляцыю крыві. Наогул на марозе старайцеся пазбягаць кантакту голай скуры з металам.
- Карыстайцеся дапамогай сябра - сачыце за тварам аднаго, асабліва за вушамі, носам і шчокамі, за любымі прыкметнымі зменамі ў колеры, а ён ці яна будуць сачыць за вашымі.
- Не дазваляйце абмарожанаму месцу зноў змерзнуць - гэта выкліча куды больш значныя пашкоджанні скуры.
- Не здымайце на марозе абутак з абмарожаных канечнасцей - яны распухнуць і вы не зможаце зноў апрануць абутак. Неабходна як мага хутчэй дайсці да цёплага памяшкання. Калі змерзлі рукі - паспрабуйце адагрэць іх пад пахамі.
- Вярнуўшыся дадому пасля працяглай прагулкі па марозе, абавязкова пераканайцеся ў адсутнасці абмаражэнняў канечнасцей, спіны, вушэй, носа і г. д. Пушчанае на самацёк абмаражэнне можа прывесці да гангрэны і наступнай страты канечнасці.
- Як толькі на прагулцы вы адчулі пераахаладжэнне або замярзанне канечнасцей, неабходна як мага хутчэй зайсці ў любое цёплае месца - краму, кафэ, пад'езд - для сагравання і агляду патэнцыйна ўразлівых для абмаражэння месцаў.
- Хавайцеся ад ветру - верагоднасць абмаражэння на ветры значна вышэй.
- Не мачыце скуру - вада праводзіць цяпло значна лепш паветра. Не выходзьце на мароз з вільготнымі валасамі пасля прыняцця душа. Мокрую адзежу і абутак (напрыклад, чалавек зваліўся ў ваду) неабходна зняць, выцерці ваду, пры магчымасці апрануць у сухое і як мага хутчэй даставіць чалавека ў цяпло. У лесе неабходна распаліць вогнішча, распрануцца і высушыць адзенне, на працягу гэтага часу энергічна робячы фізічныя практыкаванні і грэючыся каля агню.
- Бывае карысна на працяглую прагулку на марозе ўзяць з сабою пару зменных шкарпэтак, рукавіц і тэрмас з гарачым чаем. Перад выхадам на мароз трэба паесці - вам можа спатрэбіцца энергія.
- Не піце спіртнога - алкагольнае ап'яненне (зрэшты, як і любое іншае) на самой справе выклікае вялікую страту цяпла, у той жа час выклікаючы ілюзію цяпла. Дадатковым фактарам з'яўляецца немагчымасць сканцэнтрыраваць увагу на прыкметах абмаражэння.
- Не курыце на марозе - курэнне памяншае перыферыйную цыркуляцыю крыві, і такім чынам робіць канечнасці больш уразлівымі.
- Варта ўлічваць, што ў дзяцей цепларэгуляцыя арганізма яшчэ не цалкам настроена, а ў пажылых людзей і пры некаторых хваробах гэтая функцыя бывае парушаная. Гэтыя катэгорыі больш схільныя пераахаладжэнню і абмаражэнням, і гэта варта ўлічваць пры планаванні прагулкі. Адпускаючы дзіця на прагулку ў мароз на вуліцу, памятаеце, што яму пажадана кожныя 15-20 хвілін вяртацца ў цяпло і сагравацца.
Нарэшце, памятайце, што лепшы спосаб выйсці з непрыемнага становішча - гэта ў яго не трапляць. Калі вы не любіце экстрэмальныя адчуванні, у моцны мароз старайцеся не выходзіць з дому без адмысловай на тое неабходнасці.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.