Правілы добрых зносін бацькоў з дзецьмі

Дата: 13 октября 2018 в 20:31
457 просмотров

Бацькі змогуць наладзіць добрыя зносіны з дзецьмі, калі навучацца іх слухаць і чуць. Здаецца, проста, а на самой справе дастаткова складана ў дачыненні да канкрэтнай сітуацыі. Дарослыя назапашваюць вялікую колькасць негатыўных форм выказвання, якія перашкаджаюць эфектыўным зносінам з дзецьмі.
Як бы не былі загружаны дарослыя, заўсёды можна знайсці свабодную хвілінку, каб сабрацца ўсёй сям’ёй за абедам, за вячэрай або каля тэлевізара ці камп’ютэра і расказаць аб падзеях мінулага дня, падзяліцца сваімі ўражаннямі, перажываннямі, думкамі. Гэта асабліва важна для дзяцей, якія вучацца жыць у міры, згодзе і любові.
Калі дзіця будзе адчуваць усе гэтыя станоўчыя ўмовы жыцця, то так жа спрыяльна будуць развівацца ў іх і станоўчыя якасці характару: акуратнасць, дысцыплінаванасць, сумленнасць, адказнасць, імкненне да дасканаласці, уменне радавацца, дружалюбнасць, ветлівасць, павага.Парады бацькам:
• Сваю любоў да дзяцей і адданасць ім не ператварайце на справе ў прыслужванне і рабскую пакорнасць.
• Не бярыце на сябе дзіцячых турбот, якія ім патрэбны для самавыхавання.
• Не песціце іх бессэнсоўнай колькасцю падарункаў.
• Не выказвайце ў адносінах да іх дробязнай апекі.
• Расказвайце ім часцей аб сабе, аб сваім дзяцінстве, аб сваёй рабоце.
• Раскрывайце ім сваю душу, давярайце свае сумненні і перажыванні.
• Сакрэтнічайце з імі.
• Паказвайце ім прыклады смеласці, спагадлівасці, працавітасці.
• Дазваляйце ім працаваць разам з Вамі.
• Размаўляйце з імі, як з дарослымі.
• Не гаварыце ім, што яны яшчэ маленькія.
• Старайцеся далучыць іх да справы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.