Рэкамендацыі па прафілактыцы грыпу і ВРІ

Дата: 5 февраля 2019 в 22:59
302 просмотра

Вострыя рэспіраторныя інфекцыі (ВРІ) – захворванні, якія перадаюцца паветрана-кропельным шляхам і выклікаюцца рознымі ўзбуджальнікамі: вірусамі (адэнавірусы, вірусы грыпу, парагрыпу, рэспіраторна-сентыцыальныя вірусы і іншыя) і бактэрыямі (стрэптакокі, стафілакокі, пнеўмакокі і іншыя).
У асноўным узбуджальнікі вострых рэспіраторных інфекцый перадаюцца ад чалавека да чалавека праз кашаль або чханне хворага. Любы чалавек, блізка (прыблізна на адлегласці 1 метра) кантактуе з іншым чалавекам з сімптомамі ВРІ (высокая тэмпература, чханне, кашаль, насмарк, дрыжыкі, боль у канечнасцях) падвяргаецца рызыцы ўздзеяння патэнцыйна інфекцыйных ўдыхальных кропель. Вірусы могуць трапіць у арганізм (вочы, нос або рот) праз рукі пры судакрананні з інфіцыраванай паверхняй. З дапамогай захавання асабістай гігіены можна папярэдзіць распаўсюджанне ўзбуджальнікаў, якія выклікаюць рэспіраторныя інфекцыі. Асноўныя рэкамендацыі для насельніцтва:
· Пазбягайце блізкага кантакту з людзьмі, якія здаюцца нездаровымі, выяўляюць з'явы жару (тэмпературы) і кашаль.
· Пазбягайце шматлюдных месцаў ці скарачайце час знаходжання ў шматлюдных месцах.
· Старайцеся не дакранацца да рота і носа.
· Выконвайце гігіену рук – часцей мыйце рукі вадой з мылам ці выкарыстоўвайце сродак для дэзінфекцыі рук на спіртавой аснове, асабліва ў выпадку дакранання да рота, носа.
· Павялічце прыток свежага паветра ў жылыя памяшканні, як мага часцей адчыняйце вокны.
· Выкарыстоўвайце ахоўныя маскі пры кантакце з хворым чалавекам.
· Прытрымлівайцеся здаровага ладу жыцця: паўнавартасны сон, рацыянальнае харчаванне, фізічная актыўнасць, рэгулярныя прагулкі на свежым паветры.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.