“Правілы дарожна руху або бяспека дзіцяці на дарозе”

Дата: 22 апреля 2019 в 22:27
373 просмотра

Бацькі для дзяцей з'яўляюцца ўзорам паводзін на вуліцах і дарогах. Ніякае навучанне не будзе эфектыўным, калі самыя блізкія людзі не выконваюць правілы дарожнага руху. Парушэнне бацькамі правілаў прыводзіць да таго, што дзеці, пераймаючы іх звычкі, выпрацоўваюць манеру небяспечных для жыцця і здароўя паводзін на дарозе, якая ў далейшым можа прывесці да непапраўнай бяды.

Правілы бяспечных паводзін на праезнай частцы.

Па статыстыцы, кожнае пятае дзіця, якое трапіла ў ДТЗ, пасля становіцца пацыентам псіханеўралагічнага дыспансэра, так як у першую чаргу пры аварыях, траўміруецца галаўны мозг, які адказвае за развіццё дзіцяці.

Аналіз ДТЗ паказвае, што галоўная прычына дарожных трагедый – адсутнасць у дзяцей навыкаў бяспечных паводзін на вуліцах і дарогах і ўменні назіраць: аглядаць свій шлях, заўважаць аўтамабіль, ацэньваць яго хуткасць і кірунак руху, прадбачыць магчымасць з'яўлення транспарту, які рухаецца на вялікай хуткасці, з’яўлення аўтамабіля з-за транспарту, які стаяў і іншых прадметаў (кустоў, платоў, кіёскаў і да т.п.).

Бацькі павінны як мага часцей суправаджаць дзіця на вуліцы, выконваючы наступныя абавязковыя патрабаванні:

З дому выходзьце загадзя, так, каб ісці па вуліцы не спяшаючыся;

Перад пераходам праезжай часткі абавязкова спыніцеся, пераходзьце дарогу мерным крокам без якой-небудзь спешкі;

Пераходзьце праезжую частку толькі на пешаходных пераходах і скрыжаваннях;

Ніколі не выходзьце на праезжую частку з-за транспарту, які стаяў і іншых прадметаў, якія зачыняюць вам агляд. Транспарт, які стаіць на прыпынку нельга абыходзіць ні ззаду, ні спераду, неабходна адысці ад яго да бліжэйшага скрыжавання ці пешаходнага пераходу і толькі там перайсці праезжую частку;

Убачыўшы аўтобус, які стаіць на супрацьлеглым баку, не спяшаецеся і не бяжыце да яго;

Пераходзьце вуліцу строга пад прамым вуглом: гэта дазволіць лепш кантраляваць рух аўтамабіляў і больш хутка пакінуць праезжую частку;

Там, дзе ёсць святлафор, пераходзьце праезжую частку толькі на зялёны сігнал, папярэдне абавязкова пераканайцеся ў бяспецы пераходу;

Прыцягвайце дзіцяці да ўдзелу ў назіранні за сітуацыяй на дарозе: паказвайце яму тыя машыны, якіх трэба сцерагчыся, якія рыхтуюцца паварочваць або едуць з вялікай хуткасцю (іх трэба прапусціць);

Пакажыце бяспечны шлях у школу.

ПАМЯТАЙЦЕ! Ніколі не парушайце правілы дарожнага руху, асабліва ў прысутнасці дзіцяці, – дрэнны прыклад заразлівы, а дзіця навучаецца правілам бяспечных паводзін на праезжай частцы перш за ўсё на вашым прыкладзе!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.