Шчыра віншуем са святам – Днём народнага адзінства!
Гэта маладое свята, якое наша краіна адзначае толькі трэці раз, мае вельмі вялікае гістарычнае значэнне для беларускага народа.
17 верасня 1939 года стала пачаткам ўз’яднання Заходняй і Усходняй Беларусі. Гэта не было толькі вяртанне зямель, гэта з’яднанне сем’яў, сяброў і народа. Менавіта адзінства народа спрыяе росквіту краіны, яе незалежнасці, магчымасці заняць пачэснае месца ў міжнароднай супольнасці. Хай гэты дзень паслужыць усведамленню таго, што Беларусь – наша агульная Радзіма і яе будучыня залежыць ад кожнага з нас! Жадаем усім міру, здароўя, шчасця і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні!