ВАЕННЫЯ НАВУЧАЛЬНЫЯ ЎСТАНОВЫ ПРАВОДЗЯЦЬ НАБОР

Дата: 15 апреля 2020 в 09:29
Автор: Жоголь И. В.
234 просмотра

Для паступлення неабходна звярнуцца ў ваенны камісарыят па месцы жыхарства да 8 мая.
Парадкі прыёму і спецыяльнасці навучання размешчаны на афіцыйным партале Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь у раздзеле "ваенная адукацыя" (https://www.mil.by/ru/education) і на сайтах устаноў вышэйшай адукацыі, у склад якіх уваходзяць ваенныя факультэты.
Дарагія выпускнікі!
Выбраўшы прафесію афіцэра, вы авалодаеце прэстыжнай і запатрабаванай спецыяльнасцю, якая дазволіць з упэўненасцю глядзець у будучыню.
Пасля заканчэння ўстановы вышэйшай адукацыі ваеннага профілю вас чакае:
прысваенне воінскага звання " лейтэнант»;
гарантаванае працаўладкаванне;
прафесійны і кар'ерны рост;
высокі сацыяльны статус афіцэра;
стабільнае і дастойнае грашовае забеспячэнне;
атрыманне льгот і сацыяльных гарантый; бясплатнае медыцынскае абслугоўванне;
штогадовы водпуск ад 30 да 45 сутак;
прадастаўленне жылля або кампенсацыя арэнды;
льготнае крэдытаванне пры будаўніцтве жылля.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.