1 чэрвеня - Міжнародны дзень абароны дзяцей

Дата: 26 мая 2020 в 21:43
192 просмотра

Міжнародны дзень абароны дзяцей, які прыпадае на першы дзень лета, адзначаюць ва ўсім свеце з 1950 года.

Рашэнне аб яго правядзенні было прынята міжнароднай дэмакратычнай Федэрацыяй жанчын на спецыяльнай сесіі ў лістападзе 1949 года. Арганізацыя Аб'яднаных Нацый падтрымала гэтую ініцыятыву і аб'явіла абарону правоў, жыцця і здароўя дзяцей адным з прыярытэтных напрамкаў сваёй дзейнасці.

У цяперашні час урачыстыя мерапрыемствы 1 чэрвеня праходзяць больш чым у 60 краінах. Міжнародны дзень абароны дзяцей мае свой сцяг-палатно зялёнага колеру, на якім вакол сімвала, які пазначае нашу планету, размясціліся пяць рознакаляровых чалавечкаў (чырвоны, сіні, чорны, белы і жоўты), што сімвалізуе адзінства і разнастайнасць людзей, якія жывуць на зямлі.

Міжнародны дзень абароны дзяцей – гэта напамінак дарослым пра неабходнасць захавання праў дзяцей на жыццё, свабоду іх думкі, адукацыю, адпачынак і вольны час, абарону ад фізічнага, псіхалагічнага гвалту і эксплуатацыі дзіцячай працы

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.