Дзень маці- вялікае свята!

Дата: 18 октября 2020 в 09:58
152 просмотра

З цеплынёй і пяшчотнасцю прайшоў у нашай школе Тыдзень маці. Кожны дзень быў цікавы і непаўторны. Вучні нашага класа прымалі актыўны ўдзел у фотавыставе "Мая матуля", выставе малюнкаў, святочным мерапрыемстве. Нашы мамы таксама актыўна прынялі ўдзел у выставе творчых работ "Творчасць нашых мам". Вялікае вам дзякуй, што вы заўсёды побач з намі!
Свеціць як сонца,
Ад самай калыскі
Вобраз любімы,
Родны і блізкі.
Маміна імя
Самае лепшае,
Маміна слова
Найдаражэйшае.
Мама! Матуля! -
Чароўнае слова
Песняй ласкавай
Гучыць на ўсіх мовах.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.