Дзень ведаў

Дата: 1 сентября 2020 в 15:08
Автор: Ткачук Н. А.
134 просмотра

Дзень ведаў – дзень чаканняў, радасці і надзей, свята, якое аб’ядноўвае людзей усіх пакаленняў.
А для тых, хто ідзе ўпершыню ў школу, гэты дзень асаблівы — гэта свята Першага званка. Для іх ўсё першае. Першы партфель і першы падручнік, першы букет першай настаўніцы…Дзень ведаў — свята для тых, хто зробіць чарговы крок па доўгай, але такой цікавай, поўнай адкрыццяў дарозе ведаў!
У гэты дзень усе шляхі вядуць да школы. Прыбраныя вучні, усхваляваныя бацькі і настаўнікі… Для кагосьці гэты дзень — вяртанне памяці ў мінулае, а для кагосьці — крок у будучае! І няхай ён будзе шчаслівым і ўдачлівым. У добры шлях!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.