Прысвячэнне ў першакласнікі

Дата: 28 сентября 2020 в 15:27
Автор: Ткачук Н. А.
161 просмотр

Здаецца, зусім нядаўна празвінеў першы званок для першакласнікаў, але мінуў цэлы месяц... За гэты перыяд дзеці шмат чаму навучыліся: пазнаёміліся з правіламі і абавязкамі школьніка. І вось – 28 верасня: клас святочна прыбраны, запрошаны бацькі, настаўнікі, вучні малодшых класаў, каб ва ўрачыстай абстаноўцы прыняць у вучні першакласнікаў.
Дзеці вельмі стараліся: выконвалі заданні, адгадвалі загадкі і рэбусы. Паспрабавалі скласці “Партфель першакласніка”, расказвалі вершы і выконвалі песні. Кожны вучань змог пераадолець выпрабаванні і вось… гучыць урачыстая музыка і “першакласнікі не проста дзеці, яны – вучні”. Зіхціць медаль першакласніка, а першакласнікі горда даюць клятву вучня.
У добры шлях, вучні 1-га класа!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.