10 снежня - Сусветны дзень правоў чалавека

Дата: 9 декабря 2020 в 06:14
356 просмотров

Сусветны дзень правоў чалавека - свята глабальнае. Яго адзначаюць ва ўсіх цывілізаваных дзяржавах як важнейшы дзень для грамадства ў цэлым і кожнага чалавека асобна. Адзіная дата ўстаноўлена Арганізацыяй Абяднаных нацый. 10 снежня 1948 года была прынята Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека, а праз два гады ААН прызвала прызнаць гэту дату міжнародным святам. Дадзеная Дэкларацыя стала першым сусветным дакументам, які сфармуляваў палажэнні аб правах чалавека.
     У Міжнародны дзень правоў чалавека прынята ўдзяляць увагу не толькі асабістым правам чалавека, але і ў глабальным сэнсе сродкам абароны, з дапамогай якіх чалавецтва імкнецца спыніць голад і галечу, рост міжнароднай злачыннасці і наркамафіі, СНІД і іншыя небяспечныя зявы, а таксама пагрозу тэрмаядзернай катастрофы і экалагічнага крызісу.
     
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.